Цыгайская парода авечак 11/126

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

цыга́йскі: цыга́йская паро́да аве́чак цига́йская поро́да ове́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цига́йский / цига́йская поро́да ове́ц цыга́йская паро́да аве́чак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыга́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да асобай пароды авечак з аднароднай тонкай воўнай. Цыгайская парода авечак. Цыгайскі баран.

[Ад ням. Ziege — каза.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыга́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цыга́йскі цыга́йская цыга́йскае цыга́йскія
Р. цыга́йскага цыга́йскай
цыга́йскае
цыга́йскага цыга́йскіх
Д. цыга́йскаму цыга́йскай цыга́йскаму цыга́йскім
В. цыга́йскі (неадуш.)
цыга́йскага (адуш.)
цыга́йскую цыга́йскае цыга́йскія (неадуш.)
цыга́йскіх (адуш.)
Т. цыга́йскім цыга́йскай
цыга́йскаю
цыга́йскім цыга́йскімі
М. цыга́йскім цыга́йскай цыга́йскім цыга́йскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПАЎТАНКАРУ́ННЫЯ АВЕ́ЧКІ,

пароды авечак з аднароднай паўтонкай воўнай, якая складаецца з грубых пуховых, тонкіх пераходных валокнаў, ці з іх сумесі. Асн. кірункі паўтанкаруннай авечкагадоўлі: мяса-воўнавы (гемпшырская парода, латвійская цёмнагаловая парода, куйбышаўская, літоўская, паўночнакаўказская парода, оксфардшыр, ромнімарш і інш.), воўна-мясны (грузінская і цыгайская пароды). Пароды П.а. значна адрозніваюцца паміж сабой паказчыкамі прадукцыйнасці і знешнім выглядам. Воўна П.а. выкарыстоўваецца для вытв-сці высакаякасных тканін, трыкатажу; аўчына — для вырабу футра пад выдру, нутрыю, марскога коціка і інш. На Беларусі гадуюць латвійскую цёмнагаловую пароду.

А.​А.​Козыр.

т. 12, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)