цука́ты мн. цука́ты, -таў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цука́ты

(польск. cukaty < іт. succade, ад лац. sucus = сок)

зацукраваныя фрукты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цука́ты

(польск. cukaty < іт. succade, ад лац. succus = сок)

зацукраваныя фрукты.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

цука́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цука́т цука́ты
Р. цука́ту цука́таў
Д. цука́ту цука́там
В. цука́т цука́ты
Т. цука́там цука́тамі
М. цука́це цука́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

kanderen vt зацукро́ўваць;

kanderte Früchte цука́ты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЛЮБІ́СТА (Levisticum),

род кветкавых раслін сям. парасонавых. 3 віды. Пашыраны ў Еўропе і Зах. Азіі. На Беларусі вырошчваюць Л. аптэчную (L. officinale), трапляецца таксама здзічэлая.

Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 2 м з тоўстым карэнішчам. Сцябло голае, пустое, уверсе галінастае. Лісце двойчы- і тройчыперыстарассечанае, бліскучае. Кветкі дробныя, зеленавата-жоўтыя, у парасоніках. Плод — эліпсападобны віслаплоднік. Традыц. прыправа ўкр. і ням. кухні, са свежых каранёў гатуюць варэнне і цукаты. Эфірным алеем араматызуюць лек. і парфумерныя вырабы. Лек., харч. і эфіраалейныя расліны.

Любіста.

т. 9, с. 396

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

kandyzowany

kandyzowan|y

зацукраваны;

owoce ~e — зацукраваныя фрукты; цукаты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Obst n -(e)s садаві́на, фру́кты;

gedörrtes ~ сухафру́кты;

gesüßtes ~ цука́ты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БАХЧАВЫ́Я КУЛЬТУ́РЫ,

група культурных раслін сямейства гарбузовых якія вырошчваюцца на харчовыя, кармавыя і тэхн. мэты. Да іх належаць кавун, дыня, гарбуз. Паходзяць з трапічных і субтрапічных краін Азіі, Афрыкі і Амерыкі. Вырошчваюць на ўсіх кантынентах. На Беларусі культывуюць гарбузы і іх разнавіднасці — кабачкі і патысоны, на Пд у аматарскіх пасевах, часцей у цяпліцах і на ўцепленым грунце, вырошчваюць дыні і кавуны. Найб. высокія ўраджаі бахчавыя культуры даюць на цалінных землях і аблогах, пасля шматгадовых траў. Бахчу размяшчаюць на багатых перагноем лёгкіх урадлівых глебах. Плады дыні і кавуна спажываюць свежыя, з іх гатуюць кавуновы (нардэк) і дынны (бекмес) мёд, вяленую дыню, варэнне, цукаты і інш., гарбузы спажываюць тушаныя, печаныя, кансерваваныя. Кармавыя кавуны і гарбузы — корм для жывёлы. З насення атрымліваюць алей.

т. 2, с. 359

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)