Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ба Цзінь 5/608
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Цзінь, Пін, Мэй» (ананімны твор кіт. л-ры) 5/608
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АГУ́ДА (1068—1123),
заснавальнік і першы імператар [1115—23] дзяржавы Цзінь у Кітаі. Завяршыў аб’яднанне чжурчжэняў, распачатае яго бацькам Янкэ, у 1114 узняў паўстанне супраць панавання кіданьскай імперыі Ляо і заняў крэпасці кіданяў на б.ч. Маньчжурыі. У 1115 абвясціў сябе імператарам пад імем Мінь і назваў дынастыю Цзінь («Залатая»). У 1116 захапіў усю Маньчжурыю, да 1123 — тэр. Ляо ў Паўн. Кітаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАЯ́РАЎСКАЯ СО́ПКА,
гарадзішча, рэшткі крэпасці 11—13 ст. на Пд ад г. Усурыйск Прыморскага краю (Расія), былы адм. і ваен. цэнтр чжурчжэньскай дзяржавы Цзінь у Прымор’і. Мела выгляд трохвугольніка і складаную сістэму абароны: знешнія і ўнутр. валы, форты і інш. У ходзе раскопак (з 1953) адкрыты грамадскія пабудовы з лёгкімі сценамі і чарапічнымі дахамі, глінабітныя жытлы з лёгкім дахам. У грамадскіх пабудовах выяўлены арх. ўпрыгожанні, арнаментаваная дахоўка, жал. замкі, запоры, кручкі, парадныя сферычныя пасудзіны, у жытлах — бытавая кераміка, прадметы ўзбраення з жалеза (наканечнікі стрэл і коп’яў, нажы, панцыры), кіт. манеты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАНКІ́Н, Наньцзін,
горад на У Кітая. Адм. ц.прав. Цзянсу. Больш за 2 млн.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Янцзы, даступны для марскіх суднаў. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл., навук. і культ.цэнтр.Прам-сць: металургічная, шматгаліновае машынабудаванне; хім. (хім. ўгнаенні, штучныя валокны), цэм., тэкст., харчовая. Філіял АН. Ун-т. Музеі гіст. і гарадскі. Абсерваторыя. Бат. сад. Арх. помнікі: «Імператарскі горад» (14—15 ст.) з рэгулярнай планіроўкай (у 1400 абнесены крапасной сцяной), каменная пагада Шэліта манастыра Цысясы (10 ст.), частка гар. сцен эпохі дынастыі Мін (14—17 ст.), пахаванні імператараў дынастыі Лян (502—557) і інш. Маўзалей Сунь Ятсена.
Засн. ў 472 да н.э. пад назвай Цзіньлін. Пазней шмат разоў быў перайменаваны: Малін, Цзянье, Цзянькан і інш. Сталіца шэрагу буйных царстваў: Чу (3 ст.), Усх.Цзінь, Сун, Цы, Лян, Чэнь (4—6 ст.) і інш., у 1368—1421 — усяго Кітая. У 1421—1911 цэнтр намесніцтва Цзянань. У Н. надпісаны Нанкінскі дагавор 1842 У 1853—64 пад назвай Цяньцзін («нябесная сталіца») быў сталіцай тайпінскай дзяржавы. У 1927—37 і 1946—49 месцазнаходжанне ўрада Кіт. рэспублікі. У 1937—45 акупіраваны яп. войскамі.
Да арт.Нанкін. У Заходнім садзе былога імператарскага палаца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЬЧЖУ́РЫЯ,
гістарычная вобласць Кітая, якая займала тэр. сучасных прав. Хэйлунцзян, Гірын, Ляанін і ч.аўт. раёна Унутр. Манголія. Сучасная назва Дунбэй (кіт. «Паўн. Усход»), У розныя часы паўд. М. ўваходзіла ў склад кіт. імперый Цынь, Хань, Мін. У 4 ст. н.з. плямёны сяньбі стварылі на тэр. М. дзяржаву, якая ўключала і тэр.Паўн. Кітая. У 8 ст. на У М. ўзнікла дзяржава Бахай, якую ў пач. 10 ст. заваявалі кідані. У пач. 12 ст. на тэр.паўн. М. склалася дзяржава чжурчжэняў — імперыя Цзінь, якая ў сярэдзіне 12 ст. захапіла паўн. Кітай. Яна была знішчана манголамі ў сярэдзіне 13 ст. У канцы 16 ст. ўзвысілася племянная група чжурчжэняў — маньчжуры на чале з Нурхацы [1575—1626], які абвясціў сябе ў 1616 ханам. Яго пераемнік Абахай [1626—43] прыняў тытул імператара дынастыі Цын. У 1644—83 маньчжуры ўсталявалі сваю ўладу над усім Кітаем. З канца 19 ст. М. інтэнсіўна засяляецца кітайцамі. У 1896 пачалося будаўніцтва Кіт.ўсх. чыгункі. На тэр. М. адбыліся асн. бітвы япона-кітайскай вайны 1894—95 і руска-японскай вайны 1904—05. Пасля Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13 М. пад кантролем войск ген. Чжан Цзаліня. У 1931 акупіравана японцамі, якія стварылі ў М. марыянетачную дзяржаву Маньчжоў-го. У жн. 1945 М. вызвалена сав. войскамі. З 1946 у складзе Кітая.