це́сны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. це́сны це́сная це́снае це́сныя
Р. це́снага це́снай
це́снае
це́снага це́сных
Д. це́снаму це́снай це́снаму це́сным
В. це́сны (неадуш.)
це́снага (адуш.)
це́сную це́снае це́сныя (неадуш.)
це́сных (адуш.)
Т. це́сным це́снай
це́снаю
це́сным це́снымі
М. це́сным це́снай це́сным це́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

це́сны, -ая, -ае.

1. Які займае недастатковую плошчу, непрасторны.

Ц. пакой.

Цесная вулачка.

2. Пра адзенне, абутак і пад.: малы па памеры.

Цесныя боты.

3. Шчыльна размешчаны адзін каля аднаго.

Дзеці сядзелі цесным радком.

Цесна (прысл.) паставіць кнігі.

4. перан. Абмежаваны, вузкі.

Цеснае кола знаёмых.

5. перан. Блізкі, непасрэдна звязаны з кім-, чым-н.

Ц. кантакт.

Цесная дружба.

Гэтыя праблемы цесна (прысл.) звязаны.

|| наз. цесната́, -ы́, ДМ -наце́, ж. (да 1 знач.) і цясно́та, -ы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

це́сны в разн. знач. те́сный;

~ная кватэ́ра — те́сная кварти́ра;

ц. касцю́м — те́сный костю́м;

абступі́ць ~ным ко́лам — обступи́ть те́сным кру́гом;

~ная су́вязь — те́сная связь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

це́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які займае недастатковую плошчу; такі, дзе мала вольнага месца. У гэтай цеснай каморцы змяшчаліся толькі два ложкі для спання і невялічкая печка-ляжанка. Бядуля. // перан. Які гняце, удушлівы, затхлы. Свет стары грудзям быў цесен. Танк.

2. Малы па размеру (пра адзенне, абутак і пад.). Цесныя боты. □ Вядома, каму не люба прыгожа апранацца?! Да твару, да стану. Кожнаму хочацца насіць новае адзенне. Насіць такое, каб яно было па ўласнай мерцы, не цеснае, лёгкае, прыгожае. Грамовіч.

3. Шчыльна размешчаны адзін каля аднаго. Мужыкі цесным кружком садзіліся каля Сцяпана. Колас. Для кожнага ў свеце прыходзіць той дзень, Калі з маладосцю на вернасць рукаюцца, За цесным сталом, дзе вяселле ідзе, Бацькі, і сябры, і сваты сустракаюцца. Прыходзька.

4. перан. Які ахоплівае, уключае ў сябе нямногіх; абмежаваны. Цеснае кола сяброў. □ Збірайцеся дружна сябрынаю цеснай, Спяем пра наркома, таварышы, песню. Глебка.

5. перан. Блізкі, непасрэдна звязаны з кім‑, чым‑н. Цесны кантакт. □ З гэтага дня завязалася наша цеснае сяброўства з Юркам. Васілевіч. Атрад, як частка Баранавіцкага злучэння і частка трохсоттысячнай арміі беларускіх партызан, наладзіў цесную сувязь з Масквой. Брыль. // Ідэйна блізкі, з’яднаны. Будаўніцтва матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізма вядзе да яшчэ больш цеснага збліжэння сацыялістычных нацый. «Звязда».

•••

У цесным сэнсе слова — у вузкім, канкрэтным значэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́сны

1. eng, schmal (вузкі, цесны); inge¦engt (завужаны, цесны); gedrängt (цесны, скучаны) це́сныя чараві́кі nge Schhe;

кашу́ля це́сная ў пляча́х das Hemd spannt in den Schltern;

2. перан (абмежаваны, блізкі) eng, nnig, intm;

це́сная дру́жба nnige [nge] Frundschaft;

у це́сным ко́ле im ngen Kris(e)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цесны, вузкі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

заце́сны, -ая, -ае (разм.).

Цеснаваты, крыху цесны.

Зацеснае паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасто́рны, -ая, -ае.

Свабодны, не цесны.

Прасторная хата.

Прасторная сукенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэфіле́¹, нескл., н. (спец.).

Цясніна або вузкі, цесны праход паміж узвышшамі, вадаёмамі.

Горнае д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заку́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Цёмны, цесны вугал, куток.

2. перан. Глухое, аддаленае ад культурных цэнтраў месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)