Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
це́рпкі, ‑ая, ‑ае.
Кіславата-даўкі. Церпкія ягады. Церпкае віно. □ Квас летні, церпкі, падкіслены падгарэлымі хлебнымі скарынкамі, а конаўка медная.Навуменка.Неяк адразу пацяжэлі ад церпкага крывянога соку гронкі каліны.Паслядовіч.— Прысядзь і выпі кубак, брат! Мо’ церпкай здасца гэта брага. Я сам садзіў свой вінаград, Я знаю вартасць спелых ягад.Танк./ Пра пах. Налібока, Налібока... Мімаволі шырыш вока: Цёмна ў засені прытоенай, Церпкім водарам настоенай.Кірэенка.Коля сышоў са сцежкі, наламаў вялізны букет, прыпаў да яго тварам і на поўныя грудзі ўдыхаў церпкі водар.Жычка.Церпкі водар імху казытаў у носе.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
vinegary[ˈvɪnɪgəri]adj.
1. во́цатны; кі́слы; це́рпкі; во́стры
2. рэ́зкі, з’е́длівы; з ке́пскім хара́ктарам
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
dry, drai
aце́рпкі, сухі́ (пра віна)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
балаця́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм. Забалочанае месца. Летам балацянка высыхала і толькі пасярод яе бег паўнаводны ручай.Федасеенка.Церпкі смольны пах перамешваецца з густой млявай парнасцю — яна плыве з балацянкі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рубі́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рубіну. // Зроблены з рубіну. Рубінавыя зоркі.
2. Чырвонага колеру, як рубін. Усюды звісалі цяжкія гронкі рабін, рубінавыя чапцы каліны, з якіх, здавалася, вось-вось пырсне церпкі сок...Паслядовіч.Помніш вечар з рубінавай дзіўнай зарой, ружавелі далёкія далі?Кляшторны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
tart3[tɑ:t]adj.
1.це́рпкі, да́ўкі (пра фрукты, ягады і да т.п.)
2. з’е́длівы, рэ́зкі, калю́чы (пра заўвагі);
tart words шпі́лькі
tart up[ˌtɑ:tˈʌp]phr. v.: tart oneself upinfml расфуфы́рвацца, прыхаро́швацца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
чу́йны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Здольны востра чуць, тонка адчуваць (органамі пачуццяў або пра органы пачуццяў, звычайна слыху). [Тарасюк:] — Хто сёння пільнуе? [Адам:] — Марынчук. — Ну, то спакойна кладзіся спаць. У старога вока добрае і вуха чуйнае...С. Александровіч.Чуйныя ноздры [доза] раздражн[яе] церпкі пах конскага поту.Самуйлёнак.Самы нязначны рух можа спалохаць чуйных самак, якія ідуць з аленем.В. Вольскі.// Які хутка адказвае на ўздзеянне, лёгка адгукаецца. Не варухнуць зялёным пер’ем пад чуйнай вудай трыснягі.Вялюгін.Вось барада моцна прыцялася да верхняе дэкі, левае вуха насцярожана стаілася ля чуйнага задняга грыфа, галоўка скрыпкі апусцілася на калена, і смычок пачынае паволі паўзці па струнах.Карамазаў.
2.дачаго і без дап. Які асабліва востра адчувае, перажывае, рэагуе. У каравулцы па-ранейшаму было цёмна, але, чуйны да часу, старшына згадваў, што хутка ранак.Быкаў.За ўсе разы гора сваё выплакала тады Стэфа. Пасля ўжо не плакала так, не кідалася — маўклівага дакору Язэпавага баялася. Чуйная яна ў яго, уважная надта...Хадановіч.Я ледзь не чырванеў ад .. [Сушкевічавых] слоў — гэтак яны ўзрушылі маё чуйнае да пахвалы сэрца.Радкевіч.// Насцярожаны, асабліва ўважлівы. [Ганна] бразнула клямкаю, выскачыла на двор і, чуйная, пільная, з такім адчуваннем, быццам за ёй сочаць, пайшла на вуліцу.Мележ.
3. Які лёгка перарываецца; неглыбокі. Нарэшце мяне ахапіла дрымота, але я не заснуў, а ўпаў у нейкае чуйнае забыццё.Гаўрылкін.Люблю цыбатых возікаў чародкі, Бабулек па-над імі чуйны сон.Лойка.// Які лёгка нарушаецца самымі нязначнымі гукамі, шорахамі (пра цішыню). А паслухайце, якая чуйная, поўная цудоўнай гаючай сілы цішыня пануе гэтай парой у полі.Краўчанка.
4. Які чуецца, адчуваецца. Ледзь чуйны ветрык прагульваўся па вершалінах дрэў і зноў сціхаў.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)