Рудня-Целяшоўская (в.) 3/552 (к.); 9/169

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

целяшо́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. целяшо́ўскі целяшо́ўская целяшо́ўскае целяшо́ўскія
Р. целяшо́ўскага целяшо́ўскай
целяшо́ўскае
целяшо́ўскага целяшо́ўскіх
Д. целяшо́ўскаму целяшо́ўскай целяшо́ўскаму целяшо́ўскім
В. целяшо́ўскі (неадуш.)
целяшо́ўскага (адуш.)
целяшо́ўскую целяшо́ўскае целяшо́ўскія (неадуш.)
целяшо́ўскіх (адуш.)
Т. целяшо́ўскім целяшо́ўскай
целяшо́ўскаю
целяшо́ўскім целяшо́ўскімі
М. целяшо́ўскім целяшо́ўскай целяшо́ўскім целяшо́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ГО́МЕЛЬСКІ ПАВЕ́Т,

адм.-тэр. адзінка на тэр. Беларусі ў 1773—77 і 1852 — 1926. Утвораны 22.7.1773 у складзе Рагачоўскай правінцыі пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. Цэнтр — г. Гомель. 22.3.1777 у сувязі з пераносам цэнтра пав. ў мяст. Беліца пераўтвораны ў Беліцкі павет. Адноўлены ў складзе Магілёўскай губерні ў 1852 пасля пераносу цэнтра павета зноў у Гомель. Пл. 4719,4 кв. вёрст, нас. 224,7 тыс. чал. (1897). У 1917 у павеце было 18 валасцей: Веткаўская, Вылеўская, Гомельская, Дзятлавіцкая, Кармянская, Маркавіцкая, Насовіцкая, Пакалюбіцкая, Палеская, Папоўская, Покацкая, Рудзянецкая, Рэчкаўская, Стараюркавіцкая, Стаўбунская, Целяшоўская, Чабатовіцкая, Чырванабудская; 3 гарады, 7 мястэчак. З 26.4.1919 у Гомельскай губерні. У 1923 воласці ўзбуйнены, іх стала 9: Веткаўская, Гомельская, Добрушская, Дзятлавіцкая, Насовіцкая, Свяцілавіцкая, Уваравіцкая, Чачэрская і Чырванабудская. Скасаваны 8.12.1926, яго тэр. ўключана ў Гомельскую акругу.

т. 5, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)