цвінта́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цвінта́р цвінтары́
Р. цвінтара́ цвінтаро́ў
Д. цвінтару́ цвінтара́м
В. цвінта́р цвінтары́
Т. цвінтаро́м цвінтара́мі
М. цвінтары́ цвінтара́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цвінта́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Двор, агароджанае месца вакол царквы, касцёла, дзе выконваюцца розныя царкоўныя абрады і хаваюць некаторых царкоўных служыцеляў.

На цвінтары раслі векавыя ліпы.

Прыкасцельны ц.

|| прым. цвінта́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цвінта́р, -ра́ м., церк., в разн. знач. пого́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цвінта́р, ‑а, м.

1. Царкоўны двор ці агароджанае месца пры царкве. На цвінтары каля царквы калыхалася мора народу. Машара.

2. Могілкі пры царкве. Спаласаванае глыбокімі траншэямі і акопамі, Памор’е нагадвала стары, занядбаны цвінтар. Бажко.

[З польск. cmentarz.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвінтар

т. 17, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цвінта́р м царк Drfkirchhof m -(e)s, -höfe, Fredhof m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цві́нтар

1. Абгароджанае месца вакол царквы, царкоўны двор; могілкі з царквой (Драг. вол. Гільт., 64, Маг. губ. вед., 1854, № 49, 884, Нясв.). Тое ж цвінта́р (Грыг. 1838—1840, Нас., Слуцк. Мал., 191), цментар і цмінтар (Вілен. 1682 АВАК, т. XI, 80, 239).

2. Пярэдняя частка царквы (Ветк.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

па́перть ж., церк. цвінта́р, -ра́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

burial ground [ˈberiəlˌgraʊnd] n. мо́гілкі; мо́гільнік; цвінта́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

churchyard [ˈtʃɜ:tʃjɑ:d]n. мо́гільнік пры царкве́, паго́ст, цвінта́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)