цвятная капуста

т. 17, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цвятны́, -а́я, -о́е.

У выразе: цвятная капуста — асобы від капусты, суквецце якой ідзе ў ежу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цвятны́: цвятна́я капу́ста цветна́я капу́ста

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

cauliflower [ˈkɒliflaʊə] n. bot. цвятна́я капу́ста

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

цвятны́, ‑ая, ‑ое.

У выразе: цвятная капуста гл. капуста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвятны́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цвятны́ цвятна́я цвятно́е цвятны́я
Р. цвятно́га цвятно́й
цвятно́е
цвятно́га цвятны́х
Д. цвятно́му цвятно́й цвятно́му цвятны́м
В. цвятны́
цвятно́га
цвятну́ю цвятно́е цвятны́я
цвятны́х
Т. цвятны́м цвятно́й
цвятно́ю
цвятны́м цвятны́мі
М. цвятны́м цвятно́й цвятны́м цвятны́х

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАПУ́СТА (Brassica),

род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 35 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. Найважнейшыя віды К. вырошчваюць ва ўсім свеце (культывуюць з ранняга неаліту). На Беларусі 6 відаў: К. агародная (B. oleracea), бручка, гарчыца, рапс, рэпа, свірэпіца.

К. агародная вызначаецца незвычайнай марфал. зменлівасцю, мае мноства разнавіднасцей і форм. Найб. вядомыя ў культуры: К. белакачанная — лісце качана буйное, простае, лірападобнае або суцэльнае, светла- або інтэнсіўна-зялёнае з фіялетавым адценнем. У лісцях К. чырвонакачаннай ёсць пігмент антацыян. Савойская К. мае рыхлы качан з пухіравата-маршчакаватага лісця. Брусельская К. ўтварае сцябло выш. да 1 м, у пазухах лісця развіваюцца дробныя качанчыкі. Лісцевая К. мае тоўстае сцябло да 1,5 м выш. з буйным мясістым лірападобным або суцэльным лісцем. У кальрабі клубнепадобна патоўшчанае сцябло (сцеблаплод); лісце чаранковае, перыста-лопасцевае або лірападобнае. Пекінская К. мае разетку буйнога (да 60 см даўж.) лісця, сабранага ў рыхлы качан. Цвятная К. ўтварае цыліндрычнае сцябло выш. да 70 см, на якім шматлікія зрослыя кветаносныя парасткі. Усе К. — святлалюбныя і холадаўстойлівыя. Верагодны зыходны від — К. дзікая (B. sylvestris). Амаль усе К. (акрамя цвятной і пекінскай) — двухгадовыя расліны. У 1-ы год фарміруюць вегетатыўныя органы (качан, разетку лісця, сцеблаплод), на 2-і — цвітуць і даюць насенне. Агароднінная, кармавая і алейная расліна.

Літ.:

Чулкова Е.И., Переднев В.П., Городилов Н.А. Капуста. Мн., 1973;

Советы огородникам. 2 изд., Мн., 1989.

У.​П.​Пярэднеў.

Капуста: 1 — кармавая; 2 — пекінская; 3 — кальрабі; 4 — брусельская; 5 — белакачанная; 6 — цвятная; 7 — чырвонакачанная.

т. 8, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

капу́ста ж.

1. капу́ста;

2. кул. щи ед. нет;

зае́чая к. — за́ячья капу́ста;

марска́я к. — морска́я капу́ста;

цвятна́я к. — цветна́я капу́ста

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капу́ста капу́ста, -ты ж.;

цветна́я капу́ста цвятна́я капу́ста;

за́ячья капу́ста бот. за́йцава капу́ста;

морска́я капу́ста (водоросли) марска́я капу́ста;

изруби́ть в капу́сту пасячы́ на капу́сту;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капу́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

1. Агародная расліна, лісце якой звіваецца ў качаны, а таксама самі качаны, якія ідуць у ежу. Садзіць капусту. Шаткаваць капусту. □ Усе лета вазілі [калгаснікі] агуркі, памідоры, капусту на калгасны рынак. Шамякін. Тут жа на лабяку паўз дарогі жанчыны секлі лысыя качаны капусты. Дуброўскі.

2. Вараная страва з крышанага качана гэтай расліны. Шчаслівая цётка Палашка тым часам падае на стол міску гарачай капусты. Якімовіч.

•••

Зайцава капуста — тое, што і кісліца.

Марская капуста — марскія водарасці, якія ўжываюцца як ежа і як лячэбны сродак.

Цвятная капуста — асобы від капусты, суквецце якой ідзе ў ежу.

Крышыць на капусту гл. крышыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)