цаглі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

Адна штука цэглы.

|| памянш. цаглі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цаглі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цаглі́на цаглі́ны
Р. цаглі́ны цаглі́н
Д. цаглі́не цаглі́нам
В. цаглі́ну цаглі́ны
Т. цаглі́най
цаглі́наю
цаглі́намі
М. цаглі́не цаглі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цаглі́на ж. (одна штука) кирпи́чина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цаглі́на, ‑ы, ж.

1. Адна штука цэглы. Намясілі [людзі] кучу гліны І давай рабіць цагліны, З цэглы вежу будаваць. Крапіва. / у перан. ужыв. Максім Гарэцкі быў у ліку пісьменнікаў, якія закладвалі першыя цагліны ў падмурак беларускай прозы. «Маладосць».

2. які або чаго. Аб прадмеце, які мае форму чатырохвугольнага бруса. [Бацька] заўзята маўчыць і шпурляе наверх вялікія чорныя цагліны торфу, а я адношу іх і складаю адну пры адной. Брыль. У зале лёкаі скрэблі васковыя свечкі на дубовыя цагліны падлогі. Дзеці потым, танцуючы, разнясуць усё нагамі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цаглі́на ж. Zegelstein m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

«Цагліна ў падмурак» (альманах) 1/271

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

цэ́гліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Тое, што і цагліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кирпичи́на цаглі́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замок,

камень ці цагліна ў вяршыні аркі ці скляпення.

т. 6, с. 524

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цэ́гліна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і цагліна. Патрэскалася зямля, як разбітая цэгліна. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)