хіхі́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Спадцішка або ціха смяяцца.

Чаго ты хіхікаеш?

|| аднакр. хіхі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. хіхі́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хіхі́каць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. хіхі́каю хіхі́каем
2-я ас. хіхі́каеш хіхі́каеце
3-я ас. хіхі́кае хіхі́каюць
Прошлы час
м. хіхі́каў хіхі́калі
ж. хіхі́кала
н. хіхі́кала
Загадны лад
2-я ас. хіхі́кай хіхі́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час хіхі́каючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хіхі́каць несов. хихи́кать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хіхі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Спадцішка або ціха смяяцца. Каля дуба нехта хіхікаў, баючыся засмяяцца ўголас. Пестрак. [Гараська] смяецца спачатку ціха, хіхікае, пасля рагоча. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хіхі́каць разм. kíchern vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хихи́кать несов. хіхі́каць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захіхі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць хіхікаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кі́каць ’хіхікаць’ (Нас.). Да хікаць з хіхікаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пахіхі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Хіхікаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

titter [ˈtɪtə] v. хіхі́каць, пасме́йвацца (нервова)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)