хітраму́дры

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хітраму́дры хітраму́драя хітраму́драе хітраму́дрыя
Р. хітраму́драга хітраму́драй
хітраму́драе
хітраму́драга хітраму́дрых
Д. хітраму́драму хітраму́драй хітраму́драму хітраму́дрым
В. хітраму́дры (неадуш.)
хітраму́драга (адуш.)
хітраму́друю хітраму́драе хітраму́дрыя (неадуш.)
хітраму́дрых (адуш.)
Т. хітраму́дрым хітраму́драй
хітраму́драю
хітраму́дрым хітраму́дрымі
М. хітраму́дрым хітраму́драй хітраму́дрым хітраму́дрых

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хітраму́дры, ‑ая, ‑ае.

Які выдзяляецца вынаходлівым розумам. [Іван Пераход:] — Ну, думаю, ты хаця і хітрамудрая, але я перахітру і перамудру цябе!.. І ў першую ж палучку пашыбаваў у кнігарню. Васілёнак. Я не быў такім хітрамудрым, а напісаў папросту і шчыра: «Мой бацька бедны, а да навукі я здольны». Дубоўка. // Які хітра і ўмела прыдуманы, зроблены. Аўгіня.. умела ткаць найпякнейшыя паяскі, з самымі хітрамудрымі ўзорамі: з грабелькамі, падкоўкамі, васількамі. Бядуля. Хітрамудрыя планы адваката лопнулі, як мыльная бурбалка. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хітраму́дры (spítz)fíndig, kníffig; fein erdácht; subtíl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

przemyślny

хітры, хітрамудры

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

spítzfindig a хітраму́дры, выкру́тлівы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

gewítzt a хі́тры, хітраму́дры

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

хитроу́мный хі́тры; хітраму́дры;

хитроу́мный челове́к хі́тры чалаве́к;

хитроу́мные за́мыслы хі́трыя (хітраму́дрыя) заду́мы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

subtíl a

1) то́нкі, даліка́тны, асцяро́жны

2) хі́тры, хітраму́дры, падсту́пны

3) казытлі́вы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

СЕРВА́НТЭС Сааведра

(Cervantes Saavedra) Мігель дэ (хрышчаны 9.10.1547, г. Алькала-дэ-Энарэс, Іспанія — 23.4.1616),

іспанскі пісьменнік і драматург эпохі Адраджэння. Вучыўся ў калегіуме езуітаў г. Вальядалід (1557—61), у Мадрыдскай гуманіт. школе. З 1568 на службе ў пасла папы Пія V кардынала Дж.​Аквавівы. У 1570—75 служыў у войску, удзельнічаў у бітве ісп.-італьян. флоту з туркамі пры Лепанта (1571), дзе была знявечана левая рука. Вяртаючыся на радзіму, трапіў у палон да алж. піратаў, прададзены ў рабства. У 1580 выкуплены, вярнуўся ў Іспанію, служыў зборшчыкам нядоімак. Паводле несправядлівага абвінавачання тройчы трапляў у турму. Доўгія гады жыў у нястачы. Друкаваўся з 1568 (оды, рамансы, санеты і інш.). Першы значны твор — пастаральны раман «Галатэя» (1585). Аўтар каля 30 п’ес, у т. л. патрыят. драмы «Нумансія» (апубл. 1784), прасякнутай любоўю да свабоды і нянавісцю да рабства, зб-каў «Павучальныя навелы» (1613), «Восем камедый і восем інтэрмедый» (1615), паэмы «Падарожжа на Парнас» (1614), авантурнага рамана «Вандраванні Персілеса і Сіхізмунды» (апубл. 1617). Вяршыня яго творчасці — раман «Хітрамудры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі» (ч. 1—2, 1605—15). Задуманы як пародыя на рыцарскія раманы, твор выйшаў за межы літ. сатыры, стаў энцыклапедыяй ісп. жыцця мяжы 16—17 ст. У ім намаляваны прыгоды Дон Кіхота — збяднелага двараніна, які прагнуў сцвердзіць на зямлі гуманіст. ідэалы. Не здольны адрозніваць у жыцці сапраўднае ад выдуманага, ён выбіраў дзіўныя шляхі здзяйснення мар. У вобразе Санча Пансы, збраяносца Дон Кіхота, увасоблены нар. розум, кемлівасць, гумар. Імя Дон Кіхота стала назыўным для абазначэння высакародных, але не ўсім зразумелых імкненняў. Паводле рамана напісаны оперы Г.​Пёрсела, Дж.​А.​Рысторы, Дж.​Паізіела, Н.​Пічыні, А.​Сальеры, Ж.​Маснэ, балеты Ж.​Буамарцье, С.​Меркадантэ, Л.​Мінкуса (паст. Бел. т-рам оперы і балета ў 1941, 1946, 1962, 1979), пастаўлены кінафільмы (Расія, Данія, Францыя). На бел. мову асобныя вершы С. пераклалі А.​Зарыцкі, Р.​Барадулін, М.​Пазнякоў.

Тв.:

Бел. пер. — Хітры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі. Мн., 1999;

У кн.: Кахаць — гэта значыць...: Старонкі з паэзіі свету. Мн., 1986;

Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—5. М., 1961;

Хитроумный идальго Дон Кихот Ламанчский. Ч. 1—2. Мн., 1988.

Літ.:

Державин К.Н. Сервантес: Жизнь и творчество. М., 1958;

Снеткова Н.П. «Дон Кихот» Сервантеса. 2 изд. Л., 1970;

Багно В.Е. Дорогами «Дон Кихота». М., 1988;

Умикян А.Д. Мигель де Сервантес Сааведра: Библиогр рус. переводов и крит. лит. на рус. яз., 1763—1957. М., 1959.

І.​Л.​Лапін.

М. дэ Сервантэс.

т. 14, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)