хіта́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. хіта́ю хіта́ем
2-я ас. хіта́еш хіта́еце
3-я ас. хіта́е хіта́юць
Прошлы час
м. хіта́ў хіта́лі
ж. хіта́ла
н. хіта́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час хіта́ючы

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Рабіць лёгкія рухі чым‑н. (звычайна галавой). Незнаёмец, трохі збянтэжаны, стаяў, шырока расставіўшы ногі, у баку ад дзвярэй і, усміхаючыся, хітаў, хітаў галавою. Сачанка. / Пра жывёл. Конь спацелы натужна Галавою хітае... Век загонамі кружым — І не знаем вяртання. Зуёнак. Сядзіць касы на лініі і вушкамі хітае. Масарэнка.

2. што. Ківаючы, рабіць хісткім, расхістваць. [Андрэй і Лаўрэн] браліся за корч, выварочвалі яго з кучы, хіталі туды-сюды, правяраючы, ці не чапляецца за што, разгушквалі і кідалі за плот. Кудравец.

3. каго. Калыхаць, гушкаць (дзіця). [Пелюхава жонка] павярнулася, падалася.., хітаючы дзіця на тоўстых руках, у суседнюю бакоўку. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захіта́ць

‘пачаць хітаць - дзьмучы, хістаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. захіта́ю захіта́ем
2-я ас. захіта́еш захіта́еце
3-я ас. захіта́е захіта́юць
Прошлы час
м. захіта́ў захіта́лі
ж. захіта́ла
н. захіта́ла
Загадны лад
2-я ас. захіта́й захіта́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час захіта́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)