хірама́нтыя, -і, ж.

Прадказанне будучага і вызначэнне характару чалавека па лініях і бугарках на далонях рук.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хірама́нтыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. хірама́нтыя
Р. хірама́нтыі
Д. хірама́нтыі
В. хірама́нтыю
Т. хірама́нтыяй
хірама́нтыяю
М. хірама́нтыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хірама́нтыя ж. хирома́нтия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хірама́нтыя, ‑і, ж.

Варажба па лініях і абрысах далоні, якая, па забабонных уяўленнях, дазваляе вызначыць характар чалавека, прадказаць яго будучыню.

[Грэч. cheir — рука і mantéia — гаданне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Хірамантыя 2/594; 4/458, 11/62

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

хірамантыя

т. 17, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хірама́нтыя

(ад гр. cheir = рука + manteia = варажба)

варажба па лініях і абрысах далоні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хірама́нтыя

(п.-лац. chiromantia, ад гр. cheir = рука + manteia = варажба)

прадказанне будучага і вызначэнне характару чалавека па выразных лініях і бугарках на далонях рук.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

хирома́нтия хірама́нтыя, -тыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

chiromancja

ж. хірамантыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)