хутарскі́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хутарскі́ хутарска́я хутарско́е хутарскі́я
Р. хутарско́га хутарско́й
хутарско́е
хутарско́га хутарскі́х
Д. хутарско́му хутарско́й хутарско́му хутарскі́м
В. хутарскі́ (неадуш.)
хутарско́га (адуш.)
хутарску́ю хутарско́е хутарскі́я (неадуш.)
хутарскі́х (адуш.)
Т. хутарскі́м хутарско́й
хутарско́ю
хутарскі́м хутарскі́мі
М. хутарскі́м хутарско́й хутарскі́м хутарскі́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хутарскі́ хуторско́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хутарскі́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да хутара. Хутарскія будынкі. □ Дзень добры, роднае сяло! Бывай, сядзіба хутарская!.. Арочка. // Які жыве на хутары. На дварэ вусаты дзядзька — хутарскі гаспадар — ладзіў воз. Чорны. І мы з табою закахацца Паспелі ў хутарскіх дзяўчат. Панчанка. // Уласцівы хутараніну, жыццю на хутары. І як жа тут сказаць ёй, Людзе, пра ўсё, як яе вырваць адгэтуль, з гэтай старой глухамані, з гэтай хутарской ідыліі, у якую яна і сама, здаецца, урастае з прыемнасцю? Брыль. [Рыгор] не замыкаўся ў сваёй хутарской адзіноце. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ху́тар, -а, мн. -ы́ і (з ліч. 2, 3, 4) ху́тары, -о́ў, м.

Адасоблены сялянскі зямельны ўчастак разам з сядзібай уладальніка.

Жыць на хутары.

|| памянш. хутаро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

|| прым. хутарскі́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хуторско́й хутарскі́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ху́тарны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і хутарскі. Хутарная забудова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АТАМА́Н,

1) кіраўнік нерэгулярнага, незалежнага ад дзярж. улады вайск. атрада (часам шайкі разбойнікаў).

2) Вышэйшы начальнік казацкага войска — камандзір (вайсковы, наказны, паходны, кашавы атаман), начальнік казацкай адм.-тэр. адзінкі (аддзела, акружны, станічны, хутарскі атаман) або камандзір падраздзялення (куранны атаман). У Запарожскім казацкім войску існавалі кашавыя і куранныя атаманы, у Данскім — вайсковыя. На пач. 18 ст. атаман у Данскім войску назначаўся ўрадам, з 1723 ён наз. вайсковым наказным атаманам, з 1866 меў правы ген.-губернатара і камандуючага вайсковай акругай. Званне атамана адменена пасля Кастр. рэв. 1917. Адноўлена ў Расіі на пач. 1990-х г. у сувязі з адраджэннем казацкага руху.

3) У грамадз. вайну 1918—20 камандзір у часцях белай гвардыі.

т. 2, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)