худзе́нькі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. худзе́нькі худзе́нькая худзе́нькае худзе́нькія
Р. худзе́нькага худзе́нькай
худзе́нькае
худзе́нькага худзе́нькіх
Д. худзе́нькаму худзе́нькай худзе́нькаму худзе́нькім
В. худзе́нькі (неадуш.)
худзе́нькага (адуш.)
худзе́нькую худзе́нькае худзе́нькія (неадуш.)
худзе́нькіх (адуш.)
Т. худзе́нькім худзе́нькай
худзе́нькаю
худзе́нькім худзе́нькімі
М. худзе́нькім худзе́нькай худзе́нькім худзе́нькіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

худзе́нькі уменьш.-ласк. ху́денький

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

худзе́нькі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Памянш.-ласк. да худы ​1. [Настаўніца] была аж з Разані.. Худзенькая, тоненькая, як сцяблінка. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

худы́¹, -а́я, -о́е.

3 тонкім, хударлявым целам.

Х. чалавек.

Худыя рукі.

|| памянш.-ласк. худзе́нькі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

chudziutki

худзенькі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

няўме́ру, прысл.

Разм. Больш, чым трэба, чым патрабуе мера. Росцік Шыпулька, няўмеру худзенькі і вельмі ўжо жвавенькі першакласнік, падказаў тэхнічцы, што гэтыя малыя яшчэ не вучні. Кулакоўскі. [Сабака], відаць, няўмеру асмялеў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замо́рак, ‑рка, м.

Разм. Кволая, фізічна недаразвітая істота, расліна. Светазар.. — дзяцюк, што рост, што плечы — усім хлопец узяў. А.. [Федзька] — і глядзець няма на што: бледны, худзенькі заморак. Ракітны. Каласы-заморкі не схіляліся долу, а стаялі тырчком. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязбро́вы, ‑ая, ‑ае.

Без броў, а таксама які мае ледзь прыкметныя (звычайна светлыя) бровы. На пажоўклай ад часу паперы захаваўся здымак: двое маладых хлопцаў стаялі побач. Адзін, крыху старэйшы, скуласты, амаль бязбровы, а другі — худзенькі, з далікатным, як у дзяўчыны, тварам, высокі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпа́рына, ‑ы, ж.

1. Тое, што і выпарэнне (у 2 знач.). Гэты дым асаджвалі ранкавыя туманы, але як толькі ўздымалася сонца над лесам, едкія выпарыны цягнуліся зноў. Пестрак.

2. Пот, які выступае па целе. Худзенькі.. тварык [Віці] пакрыўся выпарынай, над губой блішчэлі дробныя кропелькі поту. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скула́сты, ‑ая, ‑ае.

З пукатымі скуламі ​1. Скуласты твар. □ У чалавека трэсліся рукі, а па скуластых абветраных шчоках цяклі слёзы. Асіпенка. // Які мае такі твар. На пажоўклай ад часу паперы захаваўся здымак: двое маладых хлопцаў стаялі побач. Адзін, крыху старэйшы, скуласты, амаль бязбровы, а другі — худзенькі, з далікатным, як у дзяўчыны, тварам, высокі. Хомчанка. Слова папрасіў русы, скуласты, з чырвоным тварам чалавек. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)