хрыпа́ты, -ая, -ае.

Глухаваты, сіплы, нячысты па тоне; хрыплы (пра гук).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хрыпа́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хрыпа́ты хрыпа́тая хрыпа́тае хрыпа́тыя
Р. хрыпа́тага хрыпа́тай
хрыпа́тае
хрыпа́тага хрыпа́тых
Д. хрыпа́таму хрыпа́тай хрыпа́таму хрыпа́тым
В. хрыпа́ты (неадуш.)
хрыпа́тага (адуш.)
хрыпа́тую хрыпа́тае хрыпа́тыя (неадуш.)
хрыпа́тых (адуш.)
Т. хрыпа́тым хрыпа́тай
хрыпа́таю
хрыпа́тым хрыпа́тымі
М. хрыпа́тым хрыпа́тай хрыпа́тым хрыпа́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хрыпа́ты хри́плый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хрыпа́ты, ‑ая, ‑ае.

Глухаваты, сіплы, нячыстага тону (пра гук). Кожны паравоз крычыць па-свойму.. У другога хрыпаты голас, нібы прастудзіўся паравоз, бегаючы ў вольных туманах і завеях. Лынькоў. Хрыпатымі галасамі маладых пеўнікаў пачынаўся новы дзень. Гроднеў. // Які ўтварае такія гукі. Дуня заводзіла хрыпаты грамафон, потым прымусіла спяваць Віктара. Колас. Але недзе пасля Бахмача, якраз тады, калі змоўк у вагоне хрыпаты рэпрадуктар, прыёмнічак раптам ажыў. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрыпава́ты, хрыпа́ты hiser; röchelnd (пры задыханні)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

охри́пший ахры́плы, хрыпа́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хрыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

Хрыпла гаварыць, пакутаваць ад хрыпаты.

|| наз. хрыпа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хрыпата́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. хрыпата́
Р. хрыпаты́
Д. хрыпаце́
В. хрыпату́
Т. хрыпато́й
хрыпато́ю
М. хрыпаце́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

wheezy [ˈwi:zi]adj. хры́плы, хрыпа́ты; з зады́шкаю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

даспява́цца сов., разг. допе́ться;

д. да хрыпаты́ — допе́ться до хрипоты́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)