хрушч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Жук сямейства пласцініставусых; майскі жук.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хру́шч

‘пячэнне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хру́шч хрушчы́
Р. хрушча́ хрушчо́ў
Д. хрушчу́ хрушча́м
В. хру́шч хрушчы́
Т. хрушчо́м хрушча́мі
М. хрушчы́ хрушча́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хру́шч

‘жук’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хру́шч хрушчы́
Р. хрушча́ хрушчо́ў
Д. хрушчу́ хрушча́м
В. хрушча́ хрушчо́ў
Т. хрушчо́м хрушча́мі
М. хрушчы́ хрушча́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хрушч, род. хрушча́ м.

1. зоол. хрущ, ма́йский жук;

2. чаще мн., кул. хво́рост

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хрушч, ‑а, м.

1. Жук сямейства пласцініставусых.

2. часцей мн. (хрушчы́, ‑оў). Род сухога пячэння з тонкіх палосак цеста, якія цякуць у масле (алеі). Хрушчы былі памочаны ў цёртым тварагу і зверху насыпаны цукрам. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«Хрушч»

т. 17, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хрушч м. заал. (Mi)käfer m -s, -´

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Хрушч мармуровы 4/424—425 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Хрушч пасяўны 4/424—425 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Хрушч майскі заходні 4/424—425 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)