хру́сткі, -ая, -ае.

Які хрусціць.

Х. снег.

|| наз. хру́сткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хру́сткі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хру́сткі хру́сткая хру́сткае хру́сткія
Р. хру́сткага хру́сткай
хру́сткае
хру́сткага хру́сткіх
Д. хру́сткаму хру́сткай хру́сткаму хру́сткім
В. хру́сткі (неадуш.)
хру́сткага (адуш.)
хру́сткую хру́сткае хру́сткія (неадуш.)
хру́сткіх (адуш.)
Т. хру́сткім хру́сткай
хру́сткаю
хру́сткім хру́сткімі
М. хру́сткім хру́сткай хру́сткім хру́сткіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хру́сткі хрустя́щий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хру́сткі, ‑ая, ‑ае.

Такі, што хрусціць, утварае хруст, трэск. На падлеску марнелі-датайвалі бы наждак хрусткія на марозе лапіны снегу. Быкаў. Пад нагамі шамацела хрусткае лісце. Грахоўскі. Стручок [фасолі] быў хрусткі і зялёна-празрысты. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хру́мсткі, хру́сткі knckend

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

crunchy [ˈkrʌntʃi] adj. хру́сткі, храбусткі́;

a crunchy salad хру́сткая сала́та

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

cracker

[ˈkrækər]

n.

то́нкі хру́сткі суха́рык, крэ́кер -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

frytki

мн. хрусткая бульба; смажаная бульба; бульба-фры, хрусткі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

crisp2 [krɪsp] adj.

1. све́жы, не вя́лы, цвёрды;

a crisp lettuce све́жая сала́та

2. хру́сткі, хру́мсткі, кро́хкі

3. све́жы, халаднава́ты; я́драны, падбадзёрлівы (пра надвор’е, паветра)

4. рашу́чы, рэ́зкі (пра манеры)

5. заві́ты, кучара́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

хрустя́щий

1. прич. які́ (што) хрусці́ць, які́ (што) храбусці́ць; які́ (што) храбуста́е, які́ (што) хру́стае, які́ (што) хру́мстае; см. хрусте́ть 1;

2. прил. хру́сткі, храбусткі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)