Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хро́сны, ‑ая, ‑ае.
Уст.
1. Які мае адносіны да абраду хрышчэння. Хросныя бацькі; хросныбацька, хросная маці (мужчына і жанчына, якія ўдзельнічаюць у абрадзе хрышчэння дзіцяці). Хросны сын, хросная дачка (у адносінах да хросных бацькоў). Хросны брат, хросная сястра (якія маюць адных і тых жа хросных бацькоў).
2.узнач.наз.хро́сны, ‑ага, м.; хро́сная, ‑ай, ж.Хросныбацька, хросная маці. Марыя Антонаўка доўга захоўвала першы падарунак свайго хроснага — залаты крыжык з ланцужком.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́цькам. Váter m -s, Väter;
ро́дны ба́цька léiblicher Váter;
хро́сныба́цька Táufpate m -n, -n;
прыёмны ба́цька Pflégevater m, Adoptívvater m;
ён уве́сь пайшо́ў у ба́цьку er ist ganz der Váter
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
восприе́мникм., церк.хро́сныба́цька;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
godfather[ˈgɒdfɑ:ðə]n.хро́сныба́цька
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
хры́шчаныіхрышчо́ны, -ая, -ае.
1. Які прыняў хрысціянства.
2. Тое, што і хросны.
Х. бацька.
Хрышчоная маці.
Гэта яго х. сын.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кум, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
Хросныбацька ў адносінах да бацькоў хрэсніка і да хроснай маці.
|| ласк.кумо́к, -мка́, мн. -мкі́, -мко́ў, м. (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КО́ПАЛА (Coppola) Фрэнсіс Форд (н. 7.4.1939, г. Дэтройт, штат Мічыган, ЗША),
амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Скончыў Каліфарнійскі ун-т. Паставіў фільмы «Хросныбацька I» (1972, прэмія «Оскар») пра гісторыю клана нью-йоркскай мафіі, які стаў сенсацыяй у сусв. кінамастацтве, і яго працяг «Хросныбацька II» (1974, прэмія «Оскар»), «Хросныбацька III» (1990). Адметнай антываен. стужкай у сусветным кінематографе стаў «Апакаліпсіс сёння» (1979), прысвечаны в’етнамскай вайне. Сярод інш. фільмаў «Вясёлка Файніяна» (1968), «Размова» (1972), «Аўтсайдэры» (1983), «Клуб «Катон» (1984), «Такер: чалавек і яго мара» (1988), «Дракула» (1992). Аўтар сцэнарыяў шэрагу сваіх фільмаў, у т. л. «Людзі дажджу» (1969), «Патон» (1970, з Э.Нортам; прэмія «Оскар»), «Вялікі Гэтсбі» (паводле Ф.С.Фіцджэральда, 1974), «Ад усяго сэрца (1982), «Сады з камянёў» (1987) і інш.