храніка́льна-біяграфі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. храніка́льна-біяграфі́чны храніка́льна-біяграфі́чная храніка́льна-біяграфі́чнае храніка́льна-біяграфі́чныя
Р. храніка́льна-біяграфі́чнага храніка́льна-біяграфі́чнай
храніка́льна-біяграфі́чнае
храніка́льна-біяграфі́чнага храніка́льна-біяграфі́чных
Д. храніка́льна-біяграфі́чнаму храніка́льна-біяграфі́чнай храніка́льна-біяграфі́чнаму храніка́льна-біяграфі́чным
В. храніка́льна-біяграфі́чны (неадуш.)
храніка́льна-біяграфі́чнага (адуш.)
храніка́льна-біяграфі́чную храніка́льна-біяграфі́чнае храніка́льна-біяграфі́чныя (неадуш.)
храніка́льна-біяграфі́чных (адуш.)
Т. храніка́льна-біяграфі́чным храніка́льна-біяграфі́чнай
храніка́льна-біяграфі́чнаю
храніка́льна-біяграфі́чным храніка́льна-біяграфі́чнымі
М. храніка́льна-біяграфі́чным храніка́льна-біяграфі́чнай храніка́льна-біяграфі́чным храніка́льна-біяграфі́чных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

храніка́льна-гістары́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. храніка́льна-гістары́чны храніка́льна-гістары́чная храніка́льна-гістары́чнае храніка́льна-гістары́чныя
Р. храніка́льна-гістары́чнага храніка́льна-гістары́чнай
храніка́льна-гістары́чнае
храніка́льна-гістары́чнага храніка́льна-гістары́чных
Д. храніка́льна-гістары́чнаму храніка́льна-гістары́чнай храніка́льна-гістары́чнаму храніка́льна-гістары́чным
В. храніка́льна-гістары́чны (неадуш.)
храніка́льна-гістары́чнага (адуш.)
храніка́льна-гістары́чную храніка́льна-гістары́чнае храніка́льна-гістары́чныя (неадуш.)
храніка́льна-гістары́чных (адуш.)
Т. храніка́льна-гістары́чным храніка́льна-гістары́чнай
храніка́льна-гістары́чнаю
храніка́льна-гістары́чным храніка́льна-гістары́чнымі
М. храніка́льна-гістары́чным храніка́льна-гістары́чнай храніка́льна-гістары́чным храніка́льна-гістары́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

храніка́льна-дакумента́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. храніка́льна-дакумента́льны храніка́льна-дакумента́льная храніка́льна-дакумента́льнае храніка́льна-дакумента́льныя
Р. храніка́льна-дакумента́льнага храніка́льна-дакумента́льнай
храніка́льна-дакумента́льнае
храніка́льна-дакумента́льнага храніка́льна-дакумента́льных
Д. храніка́льна-дакумента́льнаму храніка́льна-дакумента́льнай храніка́льна-дакумента́льнаму храніка́льна-дакумента́льным
В. храніка́льна-дакумента́льны (неадуш.)
храніка́льна-дакумента́льнага (адуш.)
храніка́льна-дакумента́льную храніка́льна-дакумента́льнае храніка́льна-дакумента́льныя (неадуш.)
храніка́льна-дакумента́льных (адуш.)
Т. храніка́льна-дакумента́льным храніка́льна-дакумента́льнай
храніка́льна-дакумента́льнаю
храніка́льна-дакумента́льным храніка́льна-дакумента́льнымі
М. храніка́льна-дакумента́льным храніка́льна-дакумента́льнай храніка́льна-дакумента́льным храніка́льна-дакумента́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Мінская студыя навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў 4/122; 5/570; 7/237—238; 12/647

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКАЯ СТУ́ДЫЯ НАВУКО́ВА-ПАПУЛЯ́РНЫХ І ХРАНІКА́ЛЬНА-ДАКУМЕНТА́ЛЬНЫХ ФІ́ЛЬМАЎ.

Існавала ў 1961—68 у Мінску. Створана на базе сектара кінаперыёдыкі і дакумент. фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм», з якой аб’ядналася і існавала як яе вытворча-творчае аб’яднанне «Летапіс». Выпускала кінаперыёдыку, дакумент., навук.-папулярныя і навуч. фільмы. Рэгулярна выходзілі кіначасопісы «Савецкая Беларусь», «Піянер Беларусі», «Спартыўны агляд», «Мастацтва Беларусі», асобныя выпускі кіначасопісаў «Навука і тэхніка БССР» і «Сельская гаспадарка Беларусі». Сярод лепшых фільмаў: «Янка Купала» і «Якуб Колас» (1962), «Горад становіцца святлейшым» (1963), «Есць такая зямля» (1964), «Веснавыя галасы» (1965), «Шчырая размова» (1966), «Пакараны смерцю ў 41-м» (1967), «Першыя ноты» (1968) і інш.

В.​І.​Смаль.

т. 10, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аўтабіягра́фія, -і, ж.

1. Апісанне свайго жыцця; літаратурны жанр.

2. Афіцыйны дакумент, кароткі хранікальна-даведачны выклад пэўнай асобай асноўных падзей уласнага жыцця.

|| прым. аўтабіяграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіналенінія́на, ‑ы, ж., зб.

Сукупнасць хранікальна-дакументальных, навукова-папулярных і мастацкіх кінафільмаў, прысвечаных жыццю і дзейнасці У.І. Леніна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«МАСФІ́ЛЬМ»,

адна з буйнейшых студый маст. фільмаў у Расіі. Створана ў 1924 у Маскве, выпускала фільмы маст., навукова-папулярныя, хранікальна-дакумент., анімацыйныя, з 1935 — толькі мастацкія. З 1991 кінаканцэрн «М.». Гл. таксама раздзел Кіно ў арт. Расія.

т. 10, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЛЕ́ТАПІС»,

бел. кінастудыя хранікальна-дакумент. фільмаў. Існавала ў 1968—98. Створана як вытворча-творчае аб’яднанне кінастудыі «Беларусьфільм» на базе Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, з 1987 кінастудыя. Выпускала дакумент., хранікальна-дакумент., навукова-папулярныя, навучальныя, тэхніка-прапагандысцкія фільмы, кіначасопісы («Савецкая Беларусь», «Піянер Беларусі», «Мастацтва Беларусі», «Навука і тэхніка Беларусі» і інш.). Многія фільмы атрымалі ўзнагароды на міжнар. і ўсесаюзных кінафестывалях: «Боль мой — Хатынь» (рэж. П.​Аліфярэнка), «У агні жыцця» (рэж. 1. Вейняровіч; абодва 1970), «Балада аб мужнасці і любві» (1972, рэж. Вейняровіч), «Зямля мая — лёс мой» (рэж. Ю.​Лысятаў, Р.​Ясінскі), «Шчаслівыя берагі Алімпіі» (рэж. С.​Лук’янчыкаў; абодва 1978), «Атакуе ўся каманда» (1983, рэж. У.​У.​Цяслюк) і інш. Дзярж. прэміі Беларусі прысуджаны фільмам «Генерал Пушча» (1968, сцэнарый А.​Вялюгіна, рэж. Вейняровіч), «Мы з Беларусі», «Бацькоўскае поле» (абодва 1982; рэж. Лысятаў). Сярод інш. фільмаў: «Птушка ікс» (1973, рэж. Дз.​Міхлееў, аператар У.​Цяслюк), «Праз дзесяць гадоў, або Надзеі і трывогі 10 «А» (1974, сцэнарый Л.​Браслаўскага, рэж. В.​Сукманаў і Ясінскі), трылогія «Жанчына з забітай вёскі», «Немы крык» і «Жменя пяску» (1976, рэж. В.​Дашук), «Іван Мележ» (1977, рэж. Лысятаў), «Дэсант на Чару» (1979, рэж. Ясінскі), «Маці салдацкая» (1981, рэж. М.​Жданоўскі), «Тады я не плакала» (1984, рэж. Дашук), «Полацкая жамчужына» (1988, рэж. С.​Гайдук), «Крэва» (1996, рэж. Жданоўскі), «Канікулы для сіраты» (1998, рэж. Г.​Адамовіч). Сярод рэжысёраў таксама А.​Алай, В.​Аслюк, С.​Галавецкі, М.​Заслонава, І.​Калоўскі, А.​Канеўскі, А.​Карпаў, І.​Пікман, М.​Скітовіч, Б.​Стральцоў, Ю.​Цвяткоў, П.​Шамшур, У.​Шаталаў; аператары В.​Арлоў, Ю.​Плюшчаў, С.​Пятроўскі, І.​Рамішэўскі і інш.

Г.​У.​Шур.

т. 9, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІНАСТУ́ДЫЯ (ад кіна... + студыя),

прадпрыемства па вытв-сці кіна- і тэлефільмаў, якое аб’ядноўвае мастацка-творчыя і вытв.-тэхнал. працэсы. Бываюць К. мастацкіх, хранікальна-дакументальных, навук.-папулярных, мультыплікацыйных фільмаў, а таксама аб’яднаныя К., якія выпускаюць фільмы розных жанраў (напр., «Беларусьфільм», «Масфільм»).

Пры К. звычайна працуюць маст. саветы, розныя аддзелы (сцэнарны, акцёрскі і інш.), цэхі і майстэрні (дэкаратыўна-тэхн. збудаванняў, здымачнай тэхнікі, апрацоўкі кінаплёнак, кінамантажу, гукатэхнічны і інш.). Асн. вытв. памяшканні К. — кіназдымачныя павільёны са спец. абсталяваннем і апаратурай. Гл. таксама Кінамастацтва, Кінатэхніка.

т. 8, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)