храматы́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. храматы́да храматы́ды
Р. храматы́ды храматы́д
Д. храматы́дзе храматы́дам
В. храматы́ду храматы́ды
Т. храматы́дай
храматы́даю
храматы́дамі
М. храматы́дзе храматы́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

храматыда

т. 17, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІТО́З (грэч. mitos нітка),

карыякінез, непрамое дзяленне, асноўны спосаб дзялення эўкарыётных клетак. Забяспечвае строга аднолькавае размеркаванне рэдуплікаваных храмасом паміж даччынымі клеткамі, захоўвае генет. раўнацэннасць клетак і пераемнасць у шэрагу клетачных пакаленняў. У М. ўмоўна вылучаюць некалькі стадый (прафазу, метафазу, анафазу і тэлафазу), якія паступова і бесперапынна пераходзяць адна ў адну. Іх працягласць залежыць ад тыпу тканкі, фізіял. стану арганізма, знешніх фактараў і доўжыцца ад некалькіх мінут да многіх гадзін (у сярэднім 1—2 гадзіны). Перыяд паміж 2 паслядоўнымі мітатычнымі дзяленнямі наз. інтэрфазай.

Літ.:

Алов И.А. Цитофизиология и патология митоза. М., 1972.

А.​І.​Ерашоў.

Да арт. Мітоз: 1 — ядро; 2 — храмасома; 3 — цэнтрыёль; 4 — храматыда.

т. 10, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)