хо́рдавыя

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. хо́рдавыя
Р. хо́рдавых
Д. хо́рдавым
В. хо́рдавых
Т. хо́рдавымі
М. хо́рдавых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хо́рдавыя сущ., мн., зоол. хо́рдовые

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Хордавыя 1/12; 2/315; 8/25; 9/336; 11/74

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

хордавыя

т. 17, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хо́рдавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хо́рдавы хо́рдавая хо́рдавае хо́рдавыя
Р. хо́рдавага хо́рдавай
хо́рдавае
хо́рдавага хо́рдавых
Д. хо́рдаваму хо́рдавай хо́рдаваму хо́рдавым
В. хо́рдавы (неадуш.)
хо́рдавага (адуш.)
хо́рдавую хо́рдавае хо́рдавыя (неадуш.)
хо́рдавых (адуш.)
Т. хо́рдавым хо́рдавай
хо́рдаваю
хо́рдавым хо́рдавымі
М. хо́рдавым хо́рдавай хо́рдавым хо́рдавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хо́рдовые мн., сущ., зоол. хо́рдавыя, -вых;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хо́рдавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да хорды (у 2 знач.). Хордавы храсток.

2. у знач. наз. хо́рдавыя, ‑ых. Вышэйшы тып жывёл, якія маюць хорду на якой‑н. стадыі развіцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПЕ́РШАСНАЯ ПО́ЛАСЦЬ ЦЕ́ЛА, схізацэль,

прастора паміж сценкай цела і кішэчнікам у некат. шматклетачных жывёл, у якой знаходзяцца ўнутр. органы. Паяўляецца ў першаснаполасцевых чарвей і характарызуецца адсутнасцю ўласнай клетачнай сценкі. У малюскаў прадстаўлена сістэмай лакун і сінусаў; у вышэйшых шматклетачных жывёл (кольчатыя чэрві, хордавыя) выцеснена другаснай поласцю цела, або цаломам. У членістаногіх яе рэшткі ў працэсе эмбрыянальнага развіцця зліваюцца з рэдукаваным цэломам і ўтвараюць т.зв. змешаную поласць цела, або міксацэль. У зародкаў жывёл на стадыі бластулы П.п.ц. наз. бластацэль.

т. 12, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)