Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́БАЛАЦЦЕ,
вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 34 км на ПдЗ ад г. Мсціслаў, 72 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст.Ходасы. 408 ж., 162 двары (1997). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎГАВІЧЫ,
вёска ў Мсціслаўскім I р-не Магілёўскай вобл., на р. Кашанка.
Цэнтр сельсавета. За 33 км на ПдЗ ад Мсціслава, 80 км ад Магілёва, 14 км ад чыг. ст.Ходасы. 438 ж., 187 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ТНЯ,
вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 4 км на ПнЗ ад г. Мсціслаў, 99 км ад Магілёва, 24 км ад чыг. ст.Ходасы. 514 ж., 202 двары (1999). Мсціслаўскі конны з-д. Пачатковая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ШЫНА,
вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на ПдЗ ад г. Мсціслаў, 96 км ад Магілёва, 17 км ад чыг. ст.Ходасы. 525 ж., 219 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСО́ЛТАВА,
вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Белая Натапа. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПнЗ ад г. Мсціслаў, 117 км ад Магілёва, 21 км ад чыг. ст.Ходасы. 314 ж., 108 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПРЫ́НАВІЧЫ,
вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Мсціслаў—Хіславічы (Расія). Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на У ад г. Мсціслаў, 100 км ад Магілёва, 24 км ад чыг. ст.Ходасы. 373 ж., 135 двароў (2001). Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПАЧЫ́,
вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Белая Натапа, паблізу аўтадарогі Магілёў—Мсціслаў. Цэнтр сельсавета і племсаўгаса. За 25 км на З ад г. Мсціслаў, 72 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст.Ходасы. 906 ж., 323 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.