Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Ходараўка (в.) 3/561 (к.), 562; 11/68
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАРКО́ЎСКІ (Даніла Уладзіміравіч) (2.1.1904, в.Ходараўка Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 31.12.1987),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1966), праф. (1967). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1931) і Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1935). У 1936—41 і 1946—52 у Ін-це хіміі АНБССР, у 1956—66 у Бел. ін-це механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, у 1968—73 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АНБССР. Навук. працы па вывучэнні цэлюлозы і яе эфіраў, даследаванні працэсу мерсерызацыі.
Тв.:
О механизме щелочного набухания целлюлозы (к теории мерсеризации) (у сааўт.) // Синтетические и природные полимерные материалы. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЙКА (Барыс Барысавіч) (н. 6.8.1923, в.Ходараўка Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1974, чл.-кар. 1969), д-рфіз.-матэм.н. (1965), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1951). З 1960 у Ін-це фізікі, у 1975—93 дырэктар Ін-та фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па фіз. оптыцы, квантавай электроніцы і фізіцы цвёрдага цела. Распрацаваў палярызацыйны метад вывучэння працэсаў вязкага цячэння, стварыў шэраг новых варыянтаў квантавых генератараў, атрымаў і даследаваў новыя высокатэмпературныя звышправодныя матэрыялы. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.:
Фотопластичность. Мн., 1957 (разам з С.І.Губкіным, С.І.Дабравольскім);
Отражение света от усиливающих и нелинейных сред. Мн., 1988 (разам з М.С.Пятровым).