хны́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Жаласна плакаць, утвараючы адрывістыя насавыя гукі.

2. перан. Скардзіцца, наракаць на што-н.

|| наз. хны́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хны́каць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. хны́чу хны́чам
2-я ас. хны́чаш хны́чаце
3-я ас. хны́ча хны́чуць
Прошлы час
м. хны́каў хны́калі
ж. хны́кала
н. хны́кала
Загадны лад
2-я ас. хны́ч хны́чце

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хны́каць несов., прям., перен. хны́кать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хны́каць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. хны́каю хны́каем
2-я ас. хны́каеш хны́каеце
3-я ас. хны́кае хны́каюць
Прошлы час
м. хны́каў хны́калі
ж. хны́кала
н. хны́кала
Загадны лад
2-я ас. хны́кай хны́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час хны́каючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хны́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Жаласна плакаць, утвараючы адрывістыя насавыя гукі. Леначка крывіла губкі, хныкала, але зноў цэлілася на калені. Дуброўскі. Аднаму хлапчуку, які адарваў адзінае вуха ў плюшавага мядзведзя, [Яўсейчык] паспеў ужо даць кухталя, і малы паціху хныкаў у кутку. Даніленка.

2. перан. Скардзіцца на што‑н.; наракаць. Уладзік, даведаўшыся, што без яго вырашана, каму ісці заўтра ў лес, пачынаў хныкаць: — Усё мне ды мне пасвіць... С. Александровіч. [Чыжык:] — Вось што, Лёнька! Ты вельмі не хныкай. Як-небудзь пражывеш. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хны́каць plärren vi, flnnen vi, (wig) klgen, jmmern, wnseln vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хны́кать несов., разг. хны́каць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захны́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць хныкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

snivel [ˈsnɪvl] v. (about) хны́каць; усхлі́пваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ню́нькаць

‘ныць, капрызіць, хныкаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ню́нькаю ню́нькаем
2-я ас. ню́нькаеш ню́нькаеце
3-я ас. ню́нькае ню́нькаюць
Прошлы час
м. ню́нькаў ню́нькалі
ж. ню́нькала
н. ню́нькала
Дзеепрыслоўе
цяп. час ню́нькаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)