хлё́сткі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хлё́сткі хлё́сткая хлё́сткае хлё́сткія
Р. хлё́сткага хлё́сткай
хлё́сткае
хлё́сткага хлё́сткіх
Д. хлё́сткаму хлё́сткай хлё́сткаму хлё́сткім
В. хлё́сткі (неадуш.)
хлё́сткага (адуш.)
хлё́сткую хлё́сткае хлё́сткія (неадуш.)
хлё́сткіх (адуш.)
Т. хлё́сткім хлё́сткай
хлё́сткаю
хлё́сткім хлё́сткімі
М. хлё́сткім хлё́сткай хлё́сткім хлё́сткіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

віля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. чым. Хістаць, паварочваць з боку ў бок. Віляць хвастом. // без дап. Хістацца, рухацца з боку ў бок. Кола віляе ў бакі.

2. Рухацца па звілістай лініі. Коні вілялі паўз гурбы, выбіралі лаўчэйшыя праходы, хрыпелі ад натугі. М. Ткачоў. // Рабіць крутыя павароты. Дарога віляла то ўправа, то ўлева. Пестрак. Мяжа нібы знарок старалася не адыходзіць далёка ад берага, віляла найбольш усцяж яго. Мележ.

3. перан. Разм. Ухіляцца ад прамога адказу, абавязку. Я ніяк не мог зразумець, што чалавек хоча сказаць, і ён віляў, нібы хадзіў па канаце і толькі пад канец сказаў тое, што хацеў. Сабаленка.

•••

Віляць хвастом — а) ліслівіць, падлізвацца. Змяніўся і выгляд іх [рускіх эмігрантаў] хлёсткі, Слухмяна віляюць хвастом, Японскай чакаючы косткі Пад бедным маньчжурскім сталом. Куляшоў; б) хітраваць. — А ты, стары, не віляў бы хвастом, а адразу сказаў, калі не хочаш, калі табе не даспадобы ў нас... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каза́к 1, казака і казака; мн. казакі, ‑коў і казакі, ‑аў; м.

1. На Русі ў 15–17 стст. вольны чалавек з прыгонных сялян, халопаў, гарадской беднаты, якія ўцякалі на ўскраіны дзяржавы — Дон, Запарожжа, Яік. Запарожскія казакі. □ Большая частка казакоў складалася з былых прыгонных сялян, якія ўцякалі на Украіну і паўднёвыя вобласці Беларусі ад прыгоннай няволі. «Беларусь».

2. У дарэвалюцыйнай Расіі з 18 ст. — прадстаўнік ваеннага саслоўя — ураджэнец вайсковых абласцей (Кубанскай, Арэнбургскай, войска Данскога і інш.), які быў абавязан несці службу ў асобых вайсковых часцях за льготнае карыстанне зямлёй. Данскія казакі. // Радавы асобых (звычайна кавалерыйскіх) вайсковых часцей, якія камплектаваліся з ураджэнцаў вайсковых абласцей. У вёсцы трывога: прыехаў земскі з казакамі. Якімовіч.

3. Ураджэнец некаторых (былых вайсковых) абласцей СССР.

4. перан. Пра спрытнага, маладога мужчыну. — Па-нашаму было гэтак, — хто хлопец хлёсткі і смелы, той і казак. Брыль.

•••

Вольны казак — пра свабоднага чалавека, які ні ад каго не залежыць.

[Ад цюрк. казак — вольны чалавек.]

каза́к 2, ‑а, м.

Тое, што і казачок (у 3 знач.). Разгарнуў Грамыка полы, Казака йдзе сам-адзін. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)