Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
хлю́пат, ‑у, М ‑наце, м.
Разм. Гукі, якія ўтвараюцца пры пераліванні, чвяканні або хлюпанні вады. Нарэшце [селянін] нешта ўлавіў... Хлюпат конскіх ног па тонкай грэблі.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлю́патмразм Glúcksen n -s (вады); Pátschen n -s (гразі)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
хлюпата́ць, ‑поча; незак.
Разм. Утвараць хлюпат. Хмуры восеньскі дождж слепіць шыбы, чутно, як ён хлюпоча пад акном.Хадановіч.Твар, рукі, вопратка — усё было заліта дажджом; вада пацякла ў халявы і хлюпатала ў ботах.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлю́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
1. Утвараць харакгэрныя гукі, падобныя на хлюпат (пра ваду, вадкасць).
Пад нагамі хлюпала вада.
2. Рухацца, ісці па чым-н. вязкім, гразкім, утвараючы такія гукі.
Х. па гразі.
3. Плакаць, усхліпваючы.
4. 3 шумам, часта ўцягваць носам паветра пры насмарку, плачы.
Х. носам.
|| аднакр.хлю́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1, 3 і 4 знач.).
|| наз.хлю́панне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хлю́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Утвараць характэрныя гукі, падобныя на хлюпат (пра ваду, вадкасць). З узгоркаў па дарозе беглі ручайкі, а пад нагамі хлюпала вадкая гразь, і толькі на высокіх пясчаных узгорках зямля падсыхала: там ісці было лёгка і прыемна.Колас.Выцягнеш кій з багны, адтуль падымаюцца над вадой мутныя чорныя бурбалкі, пад нагамі пакрэктваюць кладкі, ды чаўкае, хлюпае дрыгва.Дзенісевіч.// З плёскатам стукацца аб што‑н. (пра хвалі). За бартом лайбы меладычна хлюпалі хвалі.Зарэцкі./убезас.ужыв.У кабінеце было светла, цёпла, і пасля вуліцы, дзе пад нагамі чвякала і хлюпала, дзе пляскаўся волкі вецер, Лёдзі здалося тут вельмі ўтульна.Карпаў.
2. Рухацца па чым‑н. вязкім, гразкім, утвараючы характэрныя гукі. Па выбоістай гразкай дарозе хлюпалі колы.Шушкевіч.З вуліцы Ваця пачуў нейкую гаману. Па мокрым снезе хлюпалі чобаты і гумавыя бахілы, маленькія боцікі і чаравічкі.Грахоўскі.
3. Плакаць, усхліпваць. [Марына:] Ды годзе хлюпаць! Не будзьце вы бабамі! Хадзем лепш раненых з-пад руін выцягваць, бінты шукаць!Губарэвіч.// Утвараць носам гукі, падобныя на хлюпат. Кудзін выціраў.. [слёзы] тыльным бокам рукавіц, хлюпаў носам, смаркаўся сабе пад ногі.Радкевіч.