хлуслі́вы, -ая, -ае.

1. Які гаворыць няпраўду, хлусню.

Хлуслівая жанчына.

2. Фальшывы, няправільны.

Хлуслівыя словы.

Хлуслівыя чуткі.

|| наз. хлуслі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлуслі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хлуслі́вы хлуслі́вая хлуслі́вае хлуслі́выя
Р. хлуслі́вага хлуслі́вай
хлуслі́вае
хлуслі́вага хлуслі́вых
Д. хлуслі́ваму хлуслі́вай хлуслі́ваму хлуслі́вым
В. хлуслі́вы (неадуш.)
хлуслі́вага (адуш.)
хлуслі́вую хлуслі́вае хлуслі́выя (неадуш.)
хлуслі́вых (адуш.)
Т. хлуслі́вым хлуслі́вай
хлуслі́ваю
хлуслі́вым хлуслі́вымі
М. хлуслі́вым хлуслі́вай хлуслі́вым хлуслі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хлуслі́вы

1. в разн. знач. лжи́вый;

х. чалаве́к — лжи́вый челове́к;

~вая зая́ва — лжи́вое заявле́ние;

2. (фальшивый) ло́жный;

~вае абвінава́чанне — ло́жное обвине́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлуслі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які гаворыць няпраўду, хлусню. У .. [Веры Андрэеўны] ўжо быў складаўся вобраз Тамары — хлуслівай круцёлкі, якая хоча ашукаць яе сына. Арабей. / у знач. наз. хлуслі́вы, ‑ага, м. Хлуслівага лягчэй злавіць, як кульгавага. Прымаўка. // Які выражае хлусню, няшчыры, прытворны. Маё малое сэрца абмывае Крывёй гарачай мужныя пачуцці Нянавісці пякучай і любві. Нянавісці, што думкі праясняе, Стаіць на варце чыстай маладосці І, убачыўшы пагляд вачэй хлуслівых, Трывожным звонам голас падае. Панчанка. Іна сарвала апошні пялёстак і ў злосці кінула кветку на зямлю.. — каму патрэбны яго [Артура] хлуслівыя словы. Ваданосаў.

2. Фальшывы, няправільны. Хлуслівае абвінавачанне. Хлуслівыя данясенні. □ [Шпіёны і дыверсанты] разносілі хлуслівыя чуткі, што Чырвоная Армія знішчана немцамі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлуслі́вы verlógen, lügenhaft, lügnerisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

облы́жный аблы́жны, хлуслі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завира́льный разг. ілжы́вы, хлуслі́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПСЕЎДА... (ад грэч. pseudos няпраўда, мана, хлусня), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: хлуслівы, несапраўдны (напр., псеўданім, псеўдаподыі).

т. 13, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лжи́вый ілжы́вы, (после гласных) лжы́вы, хлуслі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

deceitful [dɪˈsi:tfəl] adj.(і)лжы́вы, хлуслі́вы, падма́нлівы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)