Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хлеў, хлява, м.
Памяшканне для свойскай жывёлы, птушак. Застаяўшыся ў хляве, конь ішоў весела, лёгка і праворна.Мележ.Недзе далёка, у хляве, глуха пеўні праспявалі.Чорны.//перан.Разм. Пра бруднае, запушчанае (непрыбранае) памяшканне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ХЛЕЎ,
гаспадарчая пабудова для ўтрымання свойскай жывёлы. Вядомы са старажытнасці ў большасці народаў свету, у славян з 5 ст. да н.э. На Беларусі вядомы ў 9 ст. як лёгкае збудаванне тыпу паветкі. У залежнасці ад жывёлы, якую трымаюць у Х., наз. аўчарня, кароўнік, свінарнік, цялятнік і інш. У некат. мясцовасцях (Паазер’е, Падняпроўе, ПнЦэнтр. Беларусі) вядомы і рэгіянальныя назвы Х. (напр., абора). У сял. сядзібе Х. ставяць асобна ад інш. пабудоў або ў комплексе з імі. Найчасцей гэта драўляная пабудова зрубнай ці зрубна-слупавой канструкцыі з 2- або 4-схільным дахам. Унутр. загародкі з лёгкіх жэрдак дзеляць Х. на ч.для рознай жывёлы. У калект. і фермерскіх гаспадарках Х. звычайна прыстасаваны для ўтрымання аднаго віду жывёлы, іх будуюць паводле спец. праектаў з улікам заатэхн. і інж. тэхналогій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
засце́нак³, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.
Хлеўдля дробнай жывёлы, а таксама камора, кладоўка пры хаце.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цяля́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1.Хлеўдля цялят.
Пабудаваць ц.
2. Той, хто даглядае цялят.
3. Таварны вагон, прызначаны для перавозкі жывёлы (разм.).
|| ж.цяля́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АБО́РА,
1) традыцыйная гаспадарчая пабудова на Беларусі для кароў. У 16—пач. 20 ст. будавалі з бярвення ці дыляў («у вянок», «замётам у шулы»), часам сцены плялі з лазовых дубцоў і абмазвалі глінай. У сял. гаспадарках абора — вял.хлеў. У фальварках і маёнтках аборы будавалі звычайна на 4—8 памяшканняў (кожнае мела асобныя вароты), згрупаваных прамавугольнікам вакол двара і звязаных адно з адным у суцэльную забудову. Такі комплекс часта злучаўся варотамі з падвор’ем, гумнішчам. У аборах вылучаліся памяшканні для цельных кароў, маладняку, маглі ўваходзіць таксама птушнікі, стайні, жылыя і гасп. будынкі для парабкоў.
2) Загароджаная частка двара для дзённага ўтрымання хатняй жывёлы (дзяннік).
3) Загон дляжывёлы на выпасах.
4) Вяровачка з пянькі, лёну ці раменны пасак для прымацоўвання лапця і анучы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ворык ’двор дляжывёлы ці хлеў’ (Бяльк., Яшк., маг.). Рус.ворок ’тс’. Да вор2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Перадры́нне, пэрэдры́ньне, пэрэды́ньне ’загарадзь перад хлявом’, пэрэды́нне ’хлеўдляжывёлы’ (Нар. сл., Сл. Брэс.). Да пе́рад і адры́на (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Астадо́ліцца ’супакоіцца, сцішыць бег’ (Янк. I). Відаць, звязана з стадола ’будынак для вазоў на заезным двары’ (Бяльк.) і асабліва ’вялікі двор дляжывёлы, хлеў’ (Нас.). Дзеяслоў, відаць, азначаў ’стаць, як у стадолі’, прычым пачасова ўжываўся дляжывёлы і толькі пазней для людзей. Паралелі ў іншых славянскіх мовах невядомыя. Магчыма, што ў слове адлюстроўваюцца некаторыя кантамінацыі з астанавіцца ’спыніцца’ і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
за́гарада, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж. іза́гарад, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Агароджа з жэрдак, колля і пад. Андрэй увайшоў у хлеў і прыпёрся плячамі да загарады.Крапіва.
2. Агароджанае месца дляжывёлы; стойла. Там жа [у лесе] у загарадах стаяць каровы, свінні — падалей ад вайны.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)