хлебаро́дны, -ая, -ае.

Які дае добры ўраджай хлеба; урадлівы.

Х. год.

Х. край.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлебаро́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хлебаро́дны хлебаро́дная хлебаро́днае хлебаро́дныя
Р. хлебаро́днага хлебаро́днай
хлебаро́днае
хлебаро́днага хлебаро́дных
Д. хлебаро́днаму хлебаро́днай хлебаро́днаму хлебаро́дным
В. хлебаро́дны (неадуш.)
хлебаро́днага (адуш.)
хлебаро́дную хлебаро́днае хлебаро́дныя (неадуш.)
хлебаро́дных (адуш.)
Т. хлебаро́дным хлебаро́днай
хлебаро́днаю
хлебаро́дным хлебаро́днымі
М. хлебаро́дным хлебаро́днай хлебаро́дным хлебаро́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хлебаро́дны хлеборо́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлебаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які дае вялікі ўраджай хлеба; урадлівы. Хлебародны год. □ Сягоння мы гутарыць будзем З табою [Новым годам] да ранняй зары. Аб тым, што прынёс ты краіне, Пасёлкам яе, гарадам, Палям, хлебародным далінам, Рыбацкім густым невадам. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

breadbasket [ˈbredˌbɑ:skɪt] n. хлебаро́дны рэгіён, жы́тніца краі́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

breadbasket

[ˈbred,bæskət]

n.

1) хле́бніца f., ко́шычак для хле́ба

2) Figur. хлебаро́дны раён

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ураджайны, урадлівы, плённы, пладаносны, умалотны; хлебародны, хлебадайны (паэт.); плодны (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)