Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ЖДАНО́ВІЧЫ,
бальнеагразевы і кліматычны курорт на Беларусі. За 12 км ад Мінска, непадалёку ад вадасховішчаў Заслаўскага (Мінскага м.) і Дразды. Засн. ў 1922. Асн.лек. фактары — умерана кантынентальны клімат, мясц.мінер. воды (хларыдна-сульфатна-натрыевая і хларыдна-натрыевая), сапрапелевыя і інш. гразі выкарыстоўваюцца для лячэння хвароб страўніка, кішэчніка, печані, жоўцевага пузыра, парушэнняў абмену рэчываў, рэабілітацыйна-аднаўленчага лячэння пасля аперацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РВАЛЬ,
бальнеакліматычны курорт у Гомельскай вобл. За 20—26 км ад гарадоў Рэчыца, Светлагорск і Жлобін, у сутоках рэк Бярэзіна і Дняпро. Плошча курортнай зоны каля 25 км², амаль ⅔ яе пад лесам. Асн.лек. фактары — хларыдна-натрыевыя мінер. воды (расолы) з высокім утрыманнем брому і ёду, спрыяльны, умерана-кантынентальны клімат. Лечаць хваробы нерв. сістэмы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЁТЦЫ»,
кліматычны і бальнеалагічны курорт у Віцебскай вобл. (за 15 км ад г. Віцебск). Дзейнічае з 1936. Лечаць пераважна хваробы сардэчна-сасудзістай і нерв. сістэм, верхніх дыхальных шляхоў. Асн.лек. фактары: умерана кантынентальны клімат, хларыдна-натрыевая мінер. вада (для ваннаў і інгаляцый), гразелячэнне (пры хваробах руху і апоры); выкарыстоўваюць таксама фізіятэрапію, лячэбную фізкультуру. Функцыянуюць санаторый, санаторый-прафілакторый, водагразелячэбніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЭ́СТА,
крыніцы серавадародных тэрмальных вод бальнеалагічнага курорта Сочы (Расія). Тэрмальныя (18—67 °C) сульфідна-хларыдна-натрыевыя воды з мінералізацыяй 3—41 г/л, маюць ёду да 12 мг/л, брому да 70 мг/л, радон, эфектыўныя пры лячэнні хвароб органаў кровазвароту, цэнтр. і перыферычнай нерв. сістэм, апорна-рухальнага апарата, скурных, гінекалагічных і інш. Лячэнне ўвесь год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́НГА (Palanga),
горад у Літве на беразе Балтыйскага м., за 12 км ад чыг. ст. Крэцінга. Вядомы з 1161. 20 тыс.ж. (1990). Аэрапорт. Апрацоўка бурштыну. Музей бурштыну ў б. палацы Тышкевічаў. Кліматабальнеагразевы курорт (з пач. 19 ст.). Асн.лек. фактары: марскія купанні (чэрв.—жн.), мінер. крыніцы з хларыдна-натрыева-кальцыевымі водамі, тарфяныя гразі, дробнапясчаны пляж. Лечаць хваробы сардэчна-сасудзістай, нерв. сістэм, органы дыхання, парушэнні абмену рэчываў. Санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ПРЫ,
бальнеагразевы курорт на Украіне, на ўскраіне г. Голая Прыстань, за 18 км ад г. Херсон. Вядомы з канца 19 ст. (пабудавана першая гразелячэбніца). Асн.лек. фактар — сульфідная мулавая гразь з вял. колькасцю вуглякіслых солей кальцыю і магнію і хларыдна-натрыевая рапа мясц. салёнага возера. Лячэнне імі ў спалучэнні з бальнеа- (штучныя мінер. ванны) і клімататэрапіяй (вельмі цёплае, сухое і сонечнае лета) эфектыўнае пры хваробах органаў руху і апоры, гінекалагічных, перыферычнай нерв. сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЧО́Ў,
бальнеагразевы і кліматычны курорт на Беларусі, у Гомельскай вобл., за 12 км на У ад г.Рагачоў, на левым беразе р. Дняпро. Засн. ў 1970. Клімат умерана кантынентальны. Асн. лекавы фактар — мінер. воды 2 відаў: хларыдна-натрыевая высокай мінералізацыі (50 г/л) для ваннаў і інш. бальнеапрацэдур і сульфатна-хларыдная кальцыева-натрыевая вада малой мінералізацыі (5,5 г/л) на пітное лячэнне; таксама тарфяныя гразі. Лечаць хваробы сардэчна-сасудзістай, нерв. сістэм, органаў руху, гінекалагічныя. Санаторый, водагразелячэбніца, бювет мінер. крыніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЯЛЬНІЦКІ КУРО́РТ, Куяльнік,
бальнеагразевы курорт на Украіне. У складзе Адэскай групы курортаў, за 10 км ад г. Адэса, на беразе Куяльніцкага лімана. Адзін са старэйшых гразевых курортаў (першыя ўстановы пабудаваны ў 1833). Асн.лек. прыродныя фактары: глеевыя сульфідныя гразі (запасы каля 20 млн.м³), ліманная рапа (мінералізацыя да 190 г/л, мае ў сабе серавадарод, бром, жалеза і інш.), хларыдна-гідра-карбанатна-натрыевыя воды мясц.мінер. крыніц (пітныя лячэбна-сталовыя і для ваннаў, наладжаны прамысл. разліў). Гразе-, бальнеа-, аэрагелія- і таласатэрапія хвароб суставаў, нерв. сістэмы, гінекалагічных, некат. страўнікава-кішачных. Санаторыі, пансіянаты, бальнеа- і гразелячэбніцы, установы для амбулаторна-курсовачнага лячэння.