хвастцо́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
хвастцо́вы |
хвастцо́вая |
хвастцо́вае |
хвастцо́выя |
| Р. |
хвастцо́вага |
хвастцо́вай хвастцо́вае |
хвастцо́вага |
хвастцо́вых |
| Д. |
хвастцо́ваму |
хвастцо́вай |
хвастцо́ваму |
хвастцо́вым |
| В. |
хвастцо́вы (неадуш.) хвастцо́вага (адуш.) |
хвастцо́вую |
хвастцо́вае |
хвастцо́выя (неадуш.) хвастцо́вых (адуш.) |
| Т. |
хвастцо́вым |
хвастцо́вай хвастцо́ваю |
хвастцо́вым |
хвастцо́вымі |
| М. |
хвастцо́вым |
хвастцо́вай |
хвастцо́вым |
хвастцо́вых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
хвастцо́вы анат. хвостцо́вый, ко́пчиковый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хвастцо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хвастца. Хвастцовыя пазванкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хвасце́ц, -стца́, мн. -стцы́, -стцо́ў, м.
Ніжняя частка пазваночніка чалавека.
|| прым. хвастцо́вы, -ая, -ае.
Х. пазванок.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ко́пчиковый анат. хвастцо́вы;
ко́пчиковый нерв хвастцо́вы нерв.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хвостцо́вый анат. хвастцо́вы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВО́СЕВЫ ШКІЛЕ́Т,
аддзел унутр. шкілета пазваночных. Прадстаўлены хордай, пазванкамі і рэбрамі. У кругларотых (міногі, міксіны) і некат. рыб хорда захоўваецца пажыццёва, у большасці пазваночных яна ў працэсе антагенезу выціскаецца целамі пазванкоў. У рыб восевы шкілет прадстаўлены храстковым або касцявым пазваночнікам, што раздзелены на тулаўны і хваставы аддзелы; у наземных пазваночных ён мае шыйны, грудны, паяснічны, крыжавы, рухомы хвастцовы аддзелы.
т. 4, с. 275
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗВАНО́ЧНІК, пазваночны слуп,
асноўная частка восевага шкілета пазваночных жывёл і чалавека. Складаецца са злучаных паміж сабой пазванкоў, з’яўляецца органам апоры і руху тулава, шыі і галавы, ахоўвае размешчаны ў пазваночным канале спінны мозг.
Зыходная форма — хорда ў ніжэйшых пазваночных; у вышэйшых пазваночных захоўваецца ў целах пазванкоў (рыбы, земнаводныя) ці ў выглядзе студзяністага ядра міжпазванковых дыскаў. П. рыб падзяляецца на тулаўны і хваставы аддзелы, П. амфібій — на шыйны, грудны і крыжавы, млекакормячых — на шыйны (6—9, часцей 7 пазванкоў), грудны (9—24, часцей 13), паяснічны (2—9), крыжавы (1—10, часцей 2—4) і хваставы (3—46). П. чалавека мае 32—34 пазванкі, якія складаюцца з цела, дуг і адросткаў, злучаных паміж сабой храсткамі, суставамі і звязкамі; падзяляецца на 5 аддзелаў: шыйны (7 пазванкоў), грудны (12), паяснічны (5), крыжавы (5, зрастаюцца), хвастцовы (3—5, зрастаюцца). У нованароджанага дзіцяці П. амаль прамы, на 1-м годзе жыцця набывае шыйны і паяснічны лардозы (выгін наперад), грудны і крыжавы кіфозы (выгін назад), скаліёзы (бакавыя выгіны), якія змякчаюць штуршкі ад хады, бегу, скачкоў. Гл. таксама Скрыўленне пазваночніка.
А.С.Леанцюк.
т. 11, с. 517
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)