харэі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. харэі́чны харэі́чная харэі́чнае харэі́чныя
Р. харэі́чнага харэі́чнай
харэі́чнае
харэі́чнага харэі́чных
Д. харэі́чнаму харэі́чнай харэі́чнаму харэі́чным
В. харэі́чны (неадуш.)
харэі́чнага (адуш.)
харэі́чную харэі́чнае харэі́чныя (неадуш.)
харэі́чных (адуш.)
Т. харэі́чным харэі́чнай
харэі́чнаю
харэі́чным харэі́чнымі
М. харэі́чным харэі́чнай харэі́чным харэі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

харэі́чны лит. хореи́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

харэі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да харэя, з’яўляецца харэем. Харэічная стапа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

харэ́й¹, -я, мн.э́і, -рэ́яў, м.

Двухскладовая вершаваная стапа з націскам на першым складзе ў сілаба-танічным вершаскладанні.

|| прым. харэі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да́ктыла-харэі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. да́ктыла-харэі́чны да́ктыла-харэі́чная да́ктыла-харэі́чнае да́ктыла-харэі́чныя
Р. да́ктыла-харэі́чнага да́ктыла-харэі́чнай
да́ктыла-харэі́чнае
да́ктыла-харэі́чнага да́ктыла-харэі́чных
Д. да́ктыла-харэі́чнаму да́ктыла-харэі́чнай да́ктыла-харэі́чнаму да́ктыла-харэі́чным
В. да́ктыла-харэі́чны (неадуш.)
да́ктыла-харэі́чнага (адуш.)
да́ктыла-харэі́чную да́ктыла-харэі́чнае да́ктыла-харэі́чныя (неадуш.)
да́ктыла-харэі́чных (адуш.)
Т. да́ктыла-харэі́чным да́ктыла-харэі́чнай
да́ктыла-харэі́чнаю
да́ктыла-харэі́чным да́ктыла-харэі́чнымі
М. да́ктыла-харэі́чным да́ктыла-харэі́чнай да́ктыла-харэі́чным да́ктыла-харэі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хореи́ческий лит. харэі́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПРЫПЕ́ЎКА,

частушка, жанр славесна-музычнага фальклору. Вядома ў творчасці многіх народаў. У беларусаў — аднастрофная, пераважна чатырохрадковая песенька хуткага ці павольнага тэмпу выканання («пад польку» ці «пад вальца»), Верш П. харэічны, рыфмоўка перакрыжаваная ці парная. Вызначаецца лаканізмам, ідэйнай і тэматычнай разнастайнасцю: ад інтымнай лірыкі да гратэску і вострай сатыры. Значнае месца ў П. належыць гумарыст., любоўнай, часткова эратычнай тэматыцы. Найб. ранняя фіксацыя тэрміна «П.» ў «Слове пра паход Ігаравы». Найб. ранні збор бел. П. адносіцца да пач. 19 ст. Захоўвае відавочную сувязь з танцам, рытмічнымі рухамі, блізкімі да танца. Службовая роля П. як песні да танца адбіліся ў шматлікіх яе нар. назвах: скакухі, плясухі, таптушкі і інш. Пры багацці прыпевачнага рэпертуару (да 150 тэкстаў ад аднаго інфарматара) і пранікальнасці П. у розныя абрадавыя і пазаабрадавыя дзействы (хрэсьбіны, вяселлі, вечарынкі і інш.) бел. нар. П. не мае асобнага месца ў традыц. абрадавым календары.

Пад уплывам фальк. П. ўзнікла літ. П. (Дз.​Бедны, У.​Маякоўскі). У літ. П. атрымалі развіццё жанравыя асаблівасці нар. П.: злабадзённасць зместу, прамалінейнасць выказвання, экспрэсіўнасць лексікі. Сродкі маст. выяўлення рэчаіснасці нар. П. (трапнасць, гратэскавасць, гнуткасць) выкарыстоўвалі ў сваіх творах В.​Дунін-Марцінкевіч, Я.​Купала, М.​Багдановіч, П.​Броўка, К.​Крапіва, Р.​Барадулін і інш. П. ўваходзяць у рэпертуар нар. калектываў.

Публ.: Прыпеўкі. Мн., 1989.

Літ.:

Никифоровский Н.Я. Белорусские песни-частушки. Вильня, 1911;

Цішчанка І.К. Беларуская частушка. Мн., 1971.

Л.​М.​Салавей.

т. 13, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)