Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Харэ́змм. Chorésm [xo-] i [ko-] n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Хоре́змг.Харэ́зм, -ма м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ІБН ФАДЛА́Н Ахмед ібн Абас, арабскі падарожнік і пісьменнік 1-й пал. 10 ст. У 921—22 у якасці сакратара пасольства абасідскага халіфа Муктадзіра здзейсніў падарожжа праз Бухару і Харэзм да цара волжскіх балгар, якое апісаў у кнізе, дзе прывёў цікавыя звесткі пра гарады і народы, у т. л.Харэзм, агузаў, башкір, балгар, русаў, змясціў багаты фальклорна-этнагр. матэрыял. Першапачатковы тэкст кнігі І.Ф. страчаны, скарочаная рэдакцыя гэтага твора знойдзена ў г. Мешхед у 1923.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНГЮ́Й.
Кандзюй, дзяржава, якая існавала каля 2 ст. да н.э. — 4 ст.н.э. на тэр. сучасных Казахстана і Узбекістана. Засн. качэўнікамі, што насялялі тэрыторыю, прылеглую да р. Сырдар’я (адна з назваў Канга). Уключала цяперашні Ташкенцкі аазіс, частку міжрэчча Амудар’і і Сырдар’і. У 1 ст. да н.э. падпарадкавала Харэзм, або Кангу, і інш. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй, земляробствам, у гарадах — рамёствамі і гандлем. К. ваяваў з Кітаем (армія налічвала да 120 тыс.чал.). У 1—3 ст.н.э.Харэзм і Ташкенцкі аазіс трапілі пад уладу Кушанскай дзяржавы, у сферы ўплыву К. засталіся раёны Паўн. Прыаралля, Ніжняга Паволжа, Перадкаўказзя, Паўд. Прыуралля. Пасля 4 ст. ў крыніцах не згадваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРА́ЙЧЫК, Сарай Малы (цяпер с. Сарайчыкаўскае Махамбецкага р-на Атыраўскай вобл., Казахстан),
горад Залатой Арды на стараж.гандл. шляху з Ніжняга Паволжа ў Харэзм. У 1395 разбураны войскамі Цімура. Пазней адноўлены; паліт. цэнтр Нагайскай Арды. Канчаткова зруйнаваны казакамі ў 1580.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРУНІ́ Абу Рэйхан Мухамед ібн Ахмед аль-Біруні
(4.10.973, Харэзм, Узбекістан — 13.12.1048?),
сярэднеазіяцкі вучоны-энцыклапедыст. Працы па гісторыі, матэматыцы, астраноміі («Канон Масуда», 1030), геаграфіі, тапаграфіі, фізіцы, медыцыне, геалогіі, мінералогіі і інш. Упершыню на Сярэднім Усходзе выказаў думку аб тым, што Зямля рухаецца вакол Сонца.
узбекскі паэт і гісторык. Прыдворны хівінскага хана Ільтузара, па даручэнні якога напісаў гісторыю Хівінскага ханства — «Райскі сад шчасця». У ёй вял. фактычны матэрыял пра гісторыю, побыт і звычаі ўзбекаў. Аўтар мноства невял. вершаў любоўнага складу — газелей.