Харкаўская вобласць

т. 16, с. 549

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Скараспелка харкаўская (сорт кавуноў) 5/205

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Харкаўская світа 1/254; 11/29; 12/14

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Харкаўская вобласць 9/571; 11/28—29 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Харкаўская арганізацыя РСДРП 2/37

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Харкаўская таварная біржа 2/333

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ха́рьковская о́бласть Ха́ркаўская во́бласць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ха́ркаўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ха́ркаўскі ха́ркаўская ха́ркаўскае ха́ркаўскія
Р. ха́ркаўскага ха́ркаўскай
ха́ркаўскае
ха́ркаўскага ха́ркаўскіх
Д. ха́ркаўскаму ха́ркаўскай ха́ркаўскаму ха́ркаўскім
В. ха́ркаўскі (неадуш.)
ха́ркаўскага (адуш.)
ха́ркаўскую ха́ркаўскае ха́ркаўскія (неадуш.)
ха́ркаўскіх (адуш.)
Т. ха́ркаўскім ха́ркаўскай
ха́ркаўскаю
ха́ркаўскім ха́ркаўскімі
М. ха́ркаўскім ха́ркаўскай ха́ркаўскім ха́ркаўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ІВАНО́Ў-КАЗЕ́ЛЬСКІ (сапр. Іваноў) Мітрафан Трафімавіч

(1850, Кіеўская губ.—27.1.1898),

расійскі акцёр. На сцэне з 1869 (Жытомір, Харкаўская трупа Н.​Дзюкава). З 1875 выступаў як акцёр-гастралёр у розных гарадах Расіі. Мастацтва вызначалася душэўнасцю, шчырасцю, прастатой. Раскрыў якасці рус. нац. характару ў ролях Жадава («Даходнае месца» А.​Астроўскага), Бялугіна («Жаніцьба Бялугіна» Астроўскага і М.​Салаўёва), Чацкага («Гора ад розуму» А.​Грыбаедава). Трагедыйны бок таленту выявіўся ў ролях Гамлета, Шэйлака («Гамлет», «Венецыянскі купец» У.​Шэкспіра), Кіна («Кін» А.​Дзюма-бацькі); тэма адзіноты «маленькага» чалавека ў ролях Ражнова («Гора-злашчаснасць» В.​Крылова), Сяргея Артамонава («Ал лёсу не схаваешся» Аркадзьева) і інш. Сярод вучняў П.М.Арленеў.

т. 7, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́ЛГАРАД,

горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр Белгародскай вобл., на р. Северскі Данец. 315,7 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел. Аэрапорт. Вытв-сць буд. матэрыялаў (цэмент, азбестацэмент, мел, вапняк і інш.). Машынабудаванне і металаапрацоўка (энергет. машынабудаванне, прыладабудаванне, эл.-тэхн., радыёэлектронная прам-сць і інш.), хім. (сінт. паўфабрыкаты, вітаміны), харч. (плодаагароднінная, кансервавая, мясная і інш.) прам-сць. 5 ВНУ. Белгарад — цэнтр н.-д. і праектных работ па асваенні Курскай магнітнай анамаліі. 2 тэатры, 2 музеі. Музей-дыярама «Курская бітва». Арх. помнікі 18—19 ст.

Упершыню ўпамінаецца ў 1237. У 1598—1785 горад-крэпасць, цэнтр Белгародскай абарончай лініі супраць крымскіх татараў на паўд. межах Расіі. З 1708 у Кіеўскай губ. З 1719 цэнтр Белгародскай прав., з 1727 у Курскай губ. З 1779 павятовы горад Курскага намесніцтва, з 1796 — Курскай губ. У 1869 праз Белгарад пракладзена Курска-Харкаўская чыгунка. У Вял. Айч. вайну ў раёне Белгарада ў ліп.жн. 1943 адбываліся цяжкія баі (гл. ў арт. Курская бітва 1943). З 1954 цэнтр Белгародскай вобл.

т. 3, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)