хапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго-што.
1. Браць рэзкім паспешлівым рухам рукі, зубоў, рота.
Х. кнігі і хутка складваць у партфель.
2. З цяжкасцю або прагна дыхаць.
Х. ротам паветра.
3. Лавіць, затрымліваць, браць сілай каго-н. (разм.).
Х. хуліганаў.
4. перан. Хутка, прагна ўспрымаць што-н., засвойваць на хаду (разм.).
5. З прагнасцю браць, купляць без разбору (разм.).
Х. што папала.
6. безас. Быць дастатковым.
Не хапае часу.
У нас усяго хапае.
|| зак. схапі́ць, схаплю́, схо́піш, схо́піць; схо́плены (да 1—4 знач.) і хапі́ць, хаплю́, хо́піш, хо́піць; хо́плены (да 1 знач.).
|| аднакр. хапану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, (да 1, 2 і 4 знач.).
|| наз. хапа́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Старча́ць ‘хапаць, быць дастатковым’ (ТС). З польск. starczyć, starczać ‘тс’. Гл. яшчэ выстарчаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
áusreichen vi быць дастатко́вым, става́ць, хапа́ць (чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ста́чыць ‘задавальняць’ (Ласт.), ‘быць дастатковым’ (ТС), ста́ча ‘дастатак’ (Сл. рэг. лекс.). Рус. зах., паўд. ста́чить ‘хапаць, быць дастатковым’, польск. starczyć (з XV ст.), ст.-польск. staczyć, чэш. stačit, славац. stačiť ‘тс’. Паўн.-прасл. *statъčiti ‘быць дастатковым’ утворана ад прасл. *statъkъ ‘статак’ (Брукнер, 514; Фасмер, 3, 749; Голуб-Копечны, 348; Борысь, 575).
Стачы́ць ‘сцэджваць, зліваць рэшткі’, сто́чваць ‘тс’ (Нас.). Гл. тачыць 3 ‘ліць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Недахва́т ’недастача’, недохва́т ’нястача, беднасць; недахоп, брак’ (ТС), недахва́тка ’тс’ (Растарг.), недахва́тнасць ’недахоп’ (Мат. Маг.). З неда- і хвата́ць ’хапаць; быць дастатковым’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
hínreichen vt
1) падава́ць, праця́гваць
2) хапа́ць, быць дастатко́вым
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
zúreichen
1. vt падава́ць, праця́гваць
2. vi быць дастатко́вым, хапа́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
suffice [səˈfaɪs] v. fml быць дастатко́вым; хапа́ць;
Will this money suffice for the trip? Хопіць гэтых грошай для падарожжа?
♦
suffice (it) to say (that)… дастатко́ва сказа́ць, што…
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Выстарча́ць ’набываць стараннем, клопатамі’ (Нас.); ’дастаўляць усё па жаданню, хацець чаго-небудзь нязбытнага’ (Бір. Дзярж.), вы́старчыць ’хапіць’ (Сцяц.); ’выпрасіць’ (Праблемы філал., 4). Ст.-бел. выстарчити ’схапіць’. Запазычанне з польск. wystarczać ’хапаць, быць дастатковым’ (Булыка, Запазыч., 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Става́ць ‘з’яўляцца’ (Ласт., Сл. ПЗБ), ‘быць дастатковым, хапаць’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. става́ти(ся) ‘станавіцца, рабіцца; хапаць’, рус. дыял. става́ть ‘тс’, ц.-слав. ставати ‘станавіцца’, польск. stawać ‘уставаць, падымацца на ногі; затрымлівацца’, чэш. stávat se ‘станавіцца, рабіцца, здарацца’. Паводле Борыся (576), прасл. *stavati ‘затрымлівацца; падымацца’, шматкратны дзеяслоў ад *stati (гл. стаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)