хапа́льны, -ая, -ае.

Які служыць для хапання, памагае хапанню.

Хапальныя органы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хапа́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хапа́льны хапа́льная хапа́льнае хапа́льныя
Р. хапа́льнага хапа́льнай
хапа́льнае
хапа́льнага хапа́льных
Д. хапа́льнаму хапа́льнай хапа́льнаму хапа́льным
В. хапа́льны (неадуш.)
хапа́льнага (адуш.)
хапа́льную хапа́льнае хапа́льныя (неадуш.)
хапа́льных (адуш.)
Т. хапа́льным хапа́льнай
хапа́льнаю
хапа́льным хапа́льнымі
М. хапа́льным хапа́льнай хапа́льным хапа́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хапа́льны хвата́тельный;

~ныя о́рганы насяко́мых — хвата́тельные о́рганы насеко́мых

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хапа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хапання. Хапальныя рухі. Хапальныя органы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвата́льны, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і хапальны.

Х. рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хвата́льны, см. хапа́льны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хвата́льны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і хапальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвата́тельный хапа́льны, хвата́льны;

хвата́тельные о́рганы насеко́мых хапа́льныя (хвата́льныя) о́рганы насяко́мых;

хвата́тельные движе́ния хапа́льныя (хвата́льныя) ру́хі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гапты́чны

(гр. haptikos = датыкальны)

хапальны;

г-ыя рэакцыі — хапальныя рэакцыі, якія часцей за ўсё назіраюцца ў немаўлят.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БАГАМО́ЛЫ (Mantoptera, Mantodea),

атрад драпежных насякомых. Больш за 2000 відаў, пашыраны ў тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў. Найчасцей трапляецца багамол звычайны (Mantis religiosa). Вядомы таксама багамол дрэвавы (Hierodula tenuidentata), рывеціны (Rivetima), багамолы-малышкі (Armene), эмпузы (Empusidae).

Даўж. да 11 см. Цела падоўжанае, галава рухомая трохвугольная, ногі добра развітыя, на пярэдняй пары шыпы, якія ўтвараюць пры складванні моцны хапальны апарат. Ротавыя органы грызучыя. Пярэднія крылы вузкія, заднія складаюцца веерападобна (ёсць бяскрылыя). Яйцы адкладваюць на расліны, камяні; звычайна зімуюць. Драпежнікі, сядзяць у малітоўнай позе (адсюль назва), кормяцца насякомымі, некат. трапічныя віды нападаюць на дробных яшчарак, птушак. Некат. віды занесены ў Чырв. кнігу СССР.

т. 2, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)