хамелео́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Жывёліна атрада лускаватых, здольная мяняць афарбоўку покрыва ў залежнасці ад змен акаляючага асяроддзя.

2. перан. Чалавек, які часта мяняе свае думкі і погляды ў залежнасці ад абставін.

|| прым. хамелео́навы, -ая, -ае (да 1 знач.) і хамелео́нскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хамелео́н

‘марганцавакіслы калій’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. хамелео́н
Р. хамелео́ну
Д. хамелео́ну
В. хамелео́н
Т. хамелео́нам
М. хамелео́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хамелео́н м., зоол., перен. хамелео́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хамелео́н

‘чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хамелео́н хамелео́ны
Р. хамелео́на хамелео́наў
Д. хамелео́ну хамелео́нам
В. хамелео́на хамелео́наў
Т. хамелео́нам хамелео́намі
М. хамелео́не хамелео́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хамелео́н

‘жывёліна; чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хамелео́н хамелео́ны
Р. хамелео́на хамелео́наў
Д. хамелео́ну хамелео́нам
В. хамелео́на хамелео́наў
Т. хамелео́нам хамелео́намі
М. хамелео́не хамелео́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хамелео́н

1. зоол., перен. хамелео́н, -на м.;

2. мин. хамелео́н, -ну м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хамелео́н, ‑а, м.

1. Жывёліна атрада лускаватых, якая мае здольнасць мяняць афарбоўку покрыва ў залежнасці ад змен акаляючага прыроднага асяроддзя.

2. Разм. Пра чалавека, які часта мяняе свае погляды і думкі ў залежнасці ад абставін. — Вы [Карніцкі] расказваеце не пра людзей, а пра нейкіх хамелеонаў, — ціха адказала Лазарэўская. Паслядовіч.

3. Спец. Марганцава-кіслы калій, які рэзка мяняе сваю афарбоўку ў розных растворах.

4. Паўднёвае сузор’е, што складаецца з дзесяці зорак.

[Лац. chameleōn.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ХАМЕЛЕО́Н (лац. Chamaeleon),

каляпалярнае сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркія зоркі 4,0 візуальнай зорнай велічыні. Гл. Зорнае неба.

т. 16, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хамелео́н м.

1. заал. Chamäleon [kɑ-] n -s, -s;

2. (беспрынцыповы чалавек) Wéndehals m -es, -hälse

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хамелео́н

(лац. chamaeleon, ад гр. chamaileon)

1) паўзун атрада яшчарак, здольны мяняць афарбоўку скуры пры раздражненні, перамене колеру навакольнага асяроддзя і г. д.;

2) перан. чалавек, які лёгка мяняе свае погляды ў залежнасці ад абставін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)