Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТО́НЕНКА (Аляксей Касьянавіч) (10.2.1911, в. Васькавічы Віцебскага р-на — 25.7.1941, пахаваны ў в. Хатка, Фінляндыя),
Герой Сав. Саюза (1941). У Чырв. Арміі з 1929. Скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў (1932). Удзельнік баёў на р.Халхін-Гол у 1939, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім фронце. Лётчык-знішчальнік капітан Антоненка збіў 11 самалётаў ворага. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГУШЭ́ВІЧ (Іван Міхайлавіч) (25.9.1906, Мінск — 14.8.1962),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў артыл. курсы ўдасканалення камсаставу (1936), Вышэйшыя акад.артыл. курсы (1947), Вышэйшую афіцэрскую артыл. школу (1952). У Чырв. Арміі з 1935. Удзельнік баёў на р.Халхін-Гол (1939). У Вял.Айч. вайну на фронце з ліп. 1942. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Малдавіі, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Да 1952 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБА́РСКІ (Сцяпан Іванавіч) (27.12. 1896, в. Новыя Пескі Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 16.4.1945),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1932), Генштаба (1938). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на р.Халхін-Гол у 1939. У Вял.Айч. вайну на Зах., 2-м Бел., 4-м і 1-м Укр. франтах: нам.нач. аператыўнага аддзела штаба фронту, нам.нач. штаба армій. Загінуў пры фарсіраванні р. Нэйсе ў Германіі. На радзіме помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫЦАВЕ́Ц (Сяргей Іванавіч) (6.7.1909, в. Бараўцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 16.9.1939),
двойчы Герой Сав. Саюза (22.2 і 29.8.1939). Скончыў Арэнбургскую ваен. школу лётчыкаў (1932), школу паветр. бою (1936). Лётчык-знішчальнік, камандзір авіязвяна, атрада, знішчальнага авіяпалка. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39 (збіў больш за 30 самалётаў ворага), у 1939 баёў на р.Халхін-Гол (збіў 12 самалётаў праціўніка, у адным з баёў выратаваў камандзіра авіяпалка). Загінуў у авіякатастрофе каля пас. Балбасава Аршанскага р-на Віцебскай вобл. У Мінску, Баранавічах, Балбасаве, в. Моўчадзь Баранавіцкага р-на яму пастаўлены помнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖГІРО́Ў (Піліп Ерафеевіч) (н. 24.11.1911, в. Гуга Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944), ген.-маёр (1959). Скончыў вучэбна-каап. камбінат (Бабруйск), Маскоўскае ваен.-пях. вучылішча (1939), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1947), Генштаба (1955). У Чырв. Арміі з 1933. Удзельнік баёў на р.Халхін-Гол у 1939. У Вял.Айч. вайну на Сталінградскім, Данскім, Бранскім, Цэнтр. ί 1 мБел. франтах. Нач. штаба стралк. палка маёр Ж. вызначыўся ў 1943 пры вызваленні Камарынскага р-на Гомельскай вобл. Да 1963 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧАРО́Ў (Якаў Ігнатавіч) (5.4.1914, в. Казлоўка Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 26.3.1982),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Нерчынскую школу малодшых авіяспецыялістаў (1937). У Чырв. Арміі з 1931. Удзельнік баёў на р.Халхін-Гол (1939). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах. 24.6.1941 бамбіў варожыя войскі на шашы Гродна—Маладзечна. Удзельнік вызвалення Харкава, Кіева, Гомеля, Бабруйска, Мінска, Брэста, баёў на тэр. Германіі. Нач. сувязі авіяэскадрыллі ст. лейтэнант Ганчароў зрабіў 221 баявы вылет на разведку і бамбардзіроўку ваен. аб’ектаў праціўніка. Да 1954 у Сав. Арміі.