хало́днасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. хало́днасць
Р. хало́днасці
Д. хало́днасці
В. хало́днасць
Т. хало́днасцю
М. хало́днасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хало́днасць ж. хо́лодность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хало́днасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць халоднага (у 10, 11 знач.).

2. Адсутнасць запалу, страснасці, жывасці, эмацыянальнасці. [Андрэй:] — Канечне, змяніўся... Такое дарам не праходзіць. Але мая халоднасць і жорсткасць — не табе. Арабей. Хоць хуткі ад’езд Марынкі і яе незразумелая халоднасць пры расстанні пакінулі смутак і гаркоту ў сэрцы Паходні, раздумваць аб гэтым, перажываць і пакутаваць проста не было часу. Хадкевіч.

3. Раўнадушша, нядобразычлівасць. Васіль ненавідзеў Алесю, хоць адкрыта і не выказваў гэтага. Затое Аўгіня кампенсавала ёй бацькаву халоднасць гарачымі матчынымі ласкамі. Колас. Хлопчык адчуў халоднасць у .. словах [Азаркевіча] і, зажмурыўшыся, адышоўся да сваёй калясачкі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хало́дны, -ая, -ае.

1. З нізкай або адносна нізкай тэмпературай (паветра, цела і пад.).

Халоднае лета.

Халодныя рукі.

2. Які астыў, страціў цеплыню.

Х. суп.

Халодная каша.

3. Які не ацяпляецца.

Халодная веранда.

4. Які дае мала цяпла, дрэнна грэе, не трымае цяпла.

Халодныя боты.

Халодныя рукавіцы.

5. Які пакутуе ад холаду (разм.).

Дзеці былі часта галодныя і халодныя.

6. Які ажыццяўляецца пры нізкіх тэмпературах, без награвання.

Халодная коўка металу.

7. перан. Звязаны з пачуццём унутранага, душэўнага холаду.

Х. чалавек.

8. перан. Строгі і нядобразычлівы.

Х. погляд.

Х. прыём.

9. перан. Пра фарбы і пад.: якія адносяцца да сіне-блакітнага тону спектра.

Халодныя адценні.

10. у знач. наз. хало́дная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Памяшканне для арыштаваных (разм., уст.).

Пасадзіць у халодную.

11. у знач. наз. хало́днае, -ага, н. Тое, што і халадзец.

○

Халодная вайна — геапалітычная, эканамічная, ідэалагічная канфрантацыя паміж ЗША і СССР у сярэдзіне 20 ст.

Халодная зброя — зброя, якой рэжуць, колюць і пад. (шабля, піка, штык і інш.).

|| наз. хало́днасць, -і, ж. (да 7 і 9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПАЛАВА́Я ХАЛО́ДНАСЦЬ, фрыгіднасць,

слабая палавая цяга ці палавая ўзбуджальнасць у жанчын. Дзетанараджальная функцыя пры П.х. захоўваецца. Бывае ад затрымкі развіцця палавога пачуцця (знікае, напр., пасля родаў). Выклікаецца таксама псіхічнымі фактарамі (пры неўрозах), эндакрыннымі парушэннямі, хваробамі палавых органаў і інш. Лячэнне: гарманальныя прэпараты, псіха- і фізіятэрапія.

т. 11, с. 532

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хо́ладнасць ж., см. хало́днасць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хо́лодность хало́днасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ФРЫГІ́ДНАСЦЬ слабая палавая цягаў жанчын, тое, што палавая халоднасць.

т. 16, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

coldness [ˈkəʊldnəs] n.

1. хо́лад

2. хало́днасць, су́хасць, няве́тласць, непрыве́тлівасць;

the coldness of smb.’s reception хало́днасць прыёму

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

oziębłość

ж. халоднасць;

oziębłość płciowa мед. полавая халоднасць; фрыгіднасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)