халасця́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Нежанаты мужчына.

Стары х.

|| прым. халасця́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

халасця́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. халасця́к халасцякі́
Р. халасцяка́ халасцяко́ў
Д. халасцяку́ халасцяка́м
В. халасцяка́ халасцяко́ў
Т. халасцяко́м халасцяка́мі
М. халасцяку́ халасцяка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

халасця́к, -ка́ м. холостя́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

халасця́к, ‑а, м.

Нежанаты мужчына. Платон Шабуня быў халасцяк гадоў пад трыццаць пяць. Чарнышэвіч. Сябра мой — халасцяк, Дні марнуе адзін, А ў мяне як-ніяк — Сын, таварышы, сын! Гілевіч.

•••

Стары халасцяк — немалады мужчына, які не быў жанатым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халасця́к м. Júnggeselle m -n, -n;

стары́ халасця́к álter Júnggeselle, Hágestolz m -es, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

халасцяк, нежанаты, бабыль; кавалер (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

холостя́к халасця́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

confirmed [kənˈfɜ:md] adj. перакана́ны, заўзя́ты, закаране́лы;

a confirmed bachelor перакана́ны халасця́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bachelor [ˈbætʃələ] n.

1. халасця́к;

a confirmed bachelor заця́ты/перакана́ны халасця́к

2. Bachelor бакала́ўр;

a Bachelor’s degree ступе́нь бакала́ўра;

a Bachelor of Arts бакала́ўр гуманіта́рных наву́к;

a Bachelor of Educаtion бакала́ўр педагагі́чных наву́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МАРТЫ́НАЎ Аляксандр Яўстаф’евіч (20.7.1816, С.-Пецярбург — 28.8.1860),

расійскі акцёр; адзін з заснавальнікаў рэалізму ў рус. тэатры. Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1835). З 1836 у трупе Александрынскага т-ра. Ролі вызначаліся псіхалагізмам, віртуозным майстэрствам пераўвасаблення, шырокім творчым дыяпазонам — ад вострай сатырычнасці, часам парадыйна-гратэскнага камізму, да трагедыйнасці: Хлестакоў, Падкалёсін («Рэвізор», «Жаніцьба» М.​Гогаля), Мошкін («Халасцяк» І.​Тургенева), Мітрафан («Недаростак» Дз.​Фанвізіна), Фамусаў («Гора ад розуму» А.​Грыбаедава), Ціхан («Навальніца» А.​Астроўскага), Сінічкін («Леў Гурыч Сінічкін» Дз.​Ленскага) і інш.

А.Я.Мартынаў.

т. 10, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)