Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
халадзе́цьнесов., прям., перен. холоде́ть;
ру́кі ~дзе́юць на маро́зе — ру́ки холоде́ют на моро́зе;
х. ад жа́ху — холоде́ть от у́жаса;
◊ кроў ~дзе́е (у жы́лах) — кровь холоде́ет (в жи́лах)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
халадзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Станавіцца халодным, халаднейшым. Ночы халадзеюць. □ Замірае лета, Заціхаюць далі, Сірацее рэчка, Халадзеюць хвалі.Колас./ Пра чалавека перад смерцю. Пятнаццацігадовы хлапец чуў, як халадзее рука бацькі, як з кожнай хвілінай астывае яго кроў, як падступае смерць.Самуйлёнак.Твар [старой] халадзеў — Наталля, хоць і не спрактыкаваная, але бачыла, што патухае жыццё.Чорны.
2. Адчуваць холад; мерзнуць. Прыйшлі сёстры, каб раздаць зелле і зрабіць перавязкі. Рукі ў сясцёр мерзлі, халадзелі.Галавач.Ліў дождж, але Марусаў ужо не звяртаў па яго ўвагі: пінжак быў мокры, халадзела спіна, чвякала вада ў чаравіках.М. Стральцоў.
3. Адчуваць холад ад моцнага хвалявання, страху і пад. Назіраючы, з якой страшэннай сілай вырываюцца іскры з вагранкі, [Міхаіл] халадзеў і хваляваўся.Карпаў.Сіліцца Вольга прачнуцца — і не можа, халадзее ад страху: заснула!Місько./убезас.ужыв.Ад гэтых успамінаў халадзела ў грудзях, сціскала горла, на вачах наварочваліся слёзы.Жычка.
•••
Кроў халадзее (у жылах) — тое, што і кроў ледзянее (стыне) (у жылах) (гл. кроў).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халадзе́ць kalt wérden; fríeren*vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пахаладзе́цьгл.халадзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
stygnąć
незак. стыць; халадзець; астываць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
халада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1.безас. Пра наступленне халадоў, паніжэнне тэмпературы паветра.
У кастрычніку стала х.
2. Тое, што і халадзець (у 2 знач.; разм.).
3. Пакутаваць ад холаду; мерзнуць (разм.).
У вайну і халадалі і галадалі.
|| зак.пахалада́ць, -а́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
с ка́ждым днём вода́ холоде́ет з ко́жным днём вада́ халадне́е.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
халада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.безас. Пра наступленне халадоў, паніжэнне тэмпературы паветра. Зноў як бы ўзнімаўся вецер і халадала.Чорны.Нізіны зацягвала туманам. Халадала.Шамякін.Халадала. Але ад перагрэтага асфальту ўсё несла чадным духам.Вышынскі.
2.Разм. Тое, што і халадзець (у 2, 3 знач.). І жорсткія думкі, ад якіх аж халадала спіна.., не пакідалі яго [Шмульке] ні на момант.Лынькоў.
3.Разм. Пакутаваць ад холаду; мерзнуць. Бабкі, прабабкі Ішлі пехатой, Ішлі месяцамі Да Лаўры святой. Давалі зарок. Халадалі, пасцілі, Каб іх ацанілі, Грахі адпусцілі.Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)