халада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. безас. Пра наступленне халадоў, паніжэнне тэмпературы паветра.

У кастрычніку стала х.

2. Тое, што і халадзець (у 2 знач.; разм.).

3. Пакутаваць ад холаду; мерзнуць (разм.).

У вайну і халадалі і галадалі.

|| зак. пахалада́ць, -а́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

халада́ць

дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. халада́е -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. халада́ла

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

халада́ць несов., в разн. знач. холода́ть;

стано́віцца я́сна, халада́е — стано́вится я́сно, холода́ет;

х. і галада́цьразг. холода́ть и голода́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

халада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. безас. Пра наступленне халадоў, паніжэнне тэмпературы паветра. Зноў як бы ўзнімаўся вецер і халадала. Чорны. Нізіны зацягвала туманам. Халадала. Шамякін. Халадала. Але ад перагрэтага асфальту ўсё несла чадным духам. Вышынскі.

2. Разм. Тое, што і халадзець (у 2, 3 знач.). І жорсткія думкі, ад якіх аж халадала спіна.., не пакідалі яго [Шмульке] ні на момант. Лынькоў.

3. Разм. Пакутаваць ад холаду; мерзнуць. Бабкі, прабабкі Ішлі пехатой, Ішлі месяцамі Да Лаўры святой. Давалі зарок. Халадалі, пасцілі, Каб іх ацанілі, Грахі адпусцілі. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахалада́ць гл. халадаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

холода́ть несов.

1. (становиться холоднее) халадне́ць;

2. (страдать от холода) разг. халада́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

oziębiać się

oziębia|ć się

незак.

1. ахалоджвацца; астываць;

2. безас. халадаць;

oziębiać się — становіцца холадна; халадае

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ахало́на ’прахалода, ахаладжэнне’ (лід., Крывіч, 12, 111). Разам з ахалонуць ’астыць’ (КТС), укр. охолонути, рус. маск. охолонуть, польск. ochłonąć ’стаць халодным’ і ’прыйсці да сябе’ (апошняе з XVIII ст., раней ochłodnąć) ад *o‑xold‑nǫ‑ti, параўн. халодны; звычайна ахалода ’прахалода, ахаладжэнне’, ахаладзець ’стаць халодным’ (Яруш.), ахаладаць ’астыць’ (Янк. III), ахалодаць (Сцяшк., Сцяц.) ад халадзець, халадаць, гл. холад. Аб прадуктыўнасці словаўтваральнай мадэлі ў старабеларускай мове гл. Суф. словообраз. сущ. в вост.-слав. яз. XV–XVII вв. М., 1974, 193; адносна дзеясловаў на ‑ну‑ гл. Трубачоў, Проспект, 16; Эндзелін, РФВ, 18 (1912), 370–372; Сіталаў, Вестник ЛГУ, 20 (1961), 89; Штурм, ZfSl, 8 (1963), 496 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́вер ‘халодны паўночны пранізлівы вецер’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сцяшк.; віц., Нар. словатв., Сержп., Ян.), сі́верка ‘намаразь’ (Ян.), ‘халодны вецер’ (Пятк. 2), сі́верны ‘халодны, сцюдзёны’ (ТСБМ, мін., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), сі́вярнік ‘вецер з поўначы’ (Сцяшк. Сл.), сі́вераць ‘рабіцца шурпатым, асмуглым, грубець ад ветру, холаду (звычайна пра скуру на твары, руках і пад.)’ (ТСБМ), сівярэ́цьхаладаць’ (Сцяшк. Сл.). Укр. сі́вер ‘холад; халодны пранізлівы вецер’, рус. арх. си́вер ‘паўночны вецер’. Тлумачыцца з север (сѣверу), дзе и з ѣ (Фасмер, 3, 616), аб умовах гэтага пераходу гл. Карскі, 1, 216. Параўн. се́вер (siévir) ‘сухі сцюдзёны вецер’ (Варл.), семантычна больш ранняя форма, гл. ЭССЯ, 8, 192.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мерзнуць, стыць, застываць, зябнуць, калець, дубець, дубянець, заходзіцца; халадаць, карчанець, крэпнуць (разм.); склець (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)