хадо́вы, -ая, -ае (разм.).

Дзелавы, гаспадарлівы; пранырлівы.

Х. чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хадо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хадо́вы хадо́вая хадо́вае хадо́выя
Р. хадо́вага хадо́вай
хадо́вае
хадо́вага хадо́вых
Д. хадо́ваму хадо́вай хадо́ваму хадо́вым
В. хадо́вы (неадуш.)
хадо́вага (адуш.)
хадо́вую хадо́вае хадо́выя (неадуш.)
хадо́вых (адуш.)
Т. хадо́вым хадо́вай
хадо́ваю
хадо́вым хадо́вымі
М. хадо́вым хадо́вай хадо́вым хадо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хадо́вы разг. проны́рливый, ходово́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хадо́вы, ‑ая, ‑ае.

Дзелавы, гаспадарлівы. — Старшыня іхні — гаспадар! — сказаў Собаль, звяртаючыся да Толі. — Хіневіч — чалавек хадовы. І сам не заспіць, і пры ім не задрэмлеш. Брыль. // Разм. Пранырлівы, які свайго заўсёды даб’ецца. Пятрусь хадовы чалавек, судзіцца ўмее. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

булава́, ‑ы; мн. булавы, ‑лаў; ж.

1. Гіст. Дубінка з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе шара або васьмігранніка, якая служыла даўней зброяй; паліца. [Мікола:] — Гэта, брат, тая самая булава, з якой яшчэ асілак Машэка ваяваў з панамі. Брыль.

2. Гіст. Кароткая палка з шарападобным патаўшчэннем на канцы, якая ў казакоў, на Украіне і ў Польшчы служыла знакам вярхоўнай улады. Гетманская булава. □ І сказаў Багдан Хмяльніцкі, Узмахнуўшы булавой: — Слава рускаму народу, Шлях наш з роднаю Масквой. Астрэйка.

3. Гімнастычная прылада, якая мае выгляд бутэлькі з патаўшчэннем на вузкім канцы.

4. перан. Лаянк. Пра някемлівага, неразумнага чалавека. [Сымон:] — Малады Жук — булава, ды стары хадовы чалавек, з ім без суда не абыдзешся. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

судзі́цца, суджуся, судзішся, судзіцца; незак.

1. Звяртацца ў суд, мець справу з судом. Пятрусь хадовы чалавек, судзіцца ўмее. Брыль. // Весці судовую цяжбу з кім‑н. Не бярэ ніхто да сэрца, Што ні зробяць прастачкі; З імі біцца Ці судзіцца Не заведзена ў народзе. Жычка. Казалі, што неяк сорам судзіцца за дзесяць снапоў аўса. Крапіва. Нечым халодным, як асенняя шэрань, абдало тады Яніну ад гэтай размовы. Яна ўявіла сабе, як сорамна будзе ёй судзіцца з беднымі людзьмі. Кірэенка. Сам .. [Рыгор] пацішэў крыху. Раней жа праз увесь век свой усё судзіўся то з гэтым, то з тым. Чорны.

2. Быць пад судом, мець судзімасць.

3. таксама зак. Прадвызначыцца, пашанцаваць. [Мушка-зелянушка:] — «Ой, чаму ж ды не судзілася мне долі, — Што мяне і не сваталі ніколі?» Багдановіч.

4. Зал. да судзіць (у 2, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)