філія́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. філія́льны філія́льная філія́льнае філія́льныя
Р. філія́льнага філія́льнай
філія́льнае
філія́льнага філія́льных
Д. філія́льнаму філія́льнай філія́льнаму філія́льным
В. філія́льны (неадуш.)
філія́льнага (адуш.)
філія́льную філія́льнае філія́льныя (неадуш.)
філія́льных (адуш.)
Т. філія́льным філія́льнай
філія́льнаю
філія́льным філія́льнымі
М. філія́льным філія́льнай філія́льным філія́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

філія́льны филиа́льный;

~нае аддзяле́нне — филиа́льное отделе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

філія́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да філіяла, з’яўляецца філіялам. Філіяльная арганізацыя. Філіяльная царква.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філія́льны

(с.-лац. filialis)

які мае адносіны да філіяла, з’яўляецца філіялам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

філія́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аддзяленне буйнога прадпрыемства, якой-н. установы ці арганізацыі.

Ф. банка.

|| прым. філія́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

филиа́льный філія́льны;

филиа́льное отделе́ние філія́льнае аддзяле́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БЯЛЬМО́НТЫ, Двор Альгердаўшчына,

былы маёнтак у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл. Вядомы з 1748 як уладанне Гільзенаў, пры іх атрымалі сваю назву (ад франц. belmont прыгожая гара). У 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. ў Бяльмонтах створаны палацава-паркавы ансамбль, які ўключаў 2-павярховы мураваны палац (меў 33 пакоі), вял. круглую парадную залу, дамашнюю капліцу. У 1768 пабудаваны філіяльны касцёл Ісуса Хрыста. У 19 ст. пры Манузі і Плятэрах Бяльмонты сталі буйным цэнтрам культ. жыцця Браслаўшчыны. Тут прайшло дзяцінства мастака Я.Траяноўскага, у Бяльмонтах бывалі Н.Орда, дзекабрысты М.​С.​Лунін, А.​В.​Поджыа і інш.; існавалі багатыя музейная калекцыя і бібліятэка (у 1-ю сусв. вайну вывезена ў Петраград), парафіяльная школа (у 1804 было 30 вучняў), з 1857 дзейнічаў бровар. У 1-ю сусв. вайну палац Плятэраў разбураны. З 1976 Бяльмонты ўвайшлі ў склад в. Ахрэмаўцы.

К.​С.​Шыдлоўскі.

т. 3, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)