Амерыкана-філіпінская вайна 1899—1901 1/297; 5/159; 10/591

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АМЕРЫКА́НА-ФІЛІПІ́НСКАЯ ВАЙНА́ 1899—1901,

каланіяльная вайна ЗША супраць Філіпін. Не прызнаўшы незалежнасці маладой Філіпінскай Рэспублікі, ЗША абвясцілі сябе яе суверэнам. Размешчаная на Філіпінах 25-тысячная армія ЗША 4.2.1899 разгарнула баявыя дзеянні супраць рэсп. войскаў (каля 16 тыс. чал.). Але за паўгода яна прасунулася толькі на 100—120 км на Пн ад Манілы. Выклікаўшы сярод філіпінцаў раскол, які прывёў да прымусовай адстаўкі кіраўніка ўрада А.Мабіні і забойства галоўнакамандуючага рэсп. арміяй А.Луны, амер. войскі ў кастр. пачалі новае наступленне. Пераход на бок ЗША часткі мясц. памешчыкаў і буржуазіі аслабіў супраціўленне філіпінскай арміі, і яна распалася на партыз. атрады. Паланенне прэзідэнта Э.Агінальда (23.3.1901) і яго прысяга на вернасць ЗША фактычна спынілі вайну. Баі партыз. груп працягваліся да 1913.

т. 1, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

філіпі́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. філіпі́нскі філіпі́нская філіпі́нскае філіпі́нскія
Р. філіпі́нскага філіпі́нскай
філіпі́нскае
філіпі́нскага філіпі́нскіх
Д. філіпі́нскаму філіпі́нскай філіпі́нскаму філіпі́нскім
В. філіпі́нскі (неадуш.)
філіпі́нскага (адуш.)
філіпі́нскую філіпі́нскае філіпі́нскія (неадуш.)
філіпі́нскіх (адуш.)
Т. філіпі́нскім філіпі́нскай
філіпі́нскаю
філіпі́нскім філіпі́нскімі
М. філіпі́нскім філіпі́нскай філіпі́нскім філіпі́нскіх

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МАБІ́НІ ((Mabini) Апалінарыо) (23.7.1864, г. Талага, Філіпіны — 13.5.1903),

дзеяч філіпінскага нац.-вызв. руху. Скончыў ун-т у г. Маніла. Юрыст. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў тайнай патрыят. арг-цыі Філіпінская ліга (1892—93). У жн. 1896 далучыўся да антыісп. паўстання на чале з ген. Э.Агінальда. Напісаў канстытуцыю Філіпінскай Рэспублікі 1898—99. У час амерыкана-філіпінскай вайны 1899—1901 рашучы прыхільнік незалежнасці Філіпін. У студз.—маі 1899 прэм’ер і міністр замежных спраў філіпінскага ўрада. У снеж. 1899 узяты ў палон амер. войскамі, са студз. 1901 у ссылцы на в-ве Гуам. У лют. 1903 згадзіўся прызнаць уладу ЗША над Філіпінамі і быў вернуты на радзіму. Аўтар кн. «Філіпінская рэвалюцыя» (т. 1—2, надрук. 1951).

Літ.:

Левтонова Ю.О. Мабини — национальный герой Филиппин. М., 1970.

т. 9, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

амерыка́на-філіпі́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. амерыка́на-філіпі́нскі амерыка́на-філіпі́нская амерыка́на-філіпі́нскае амерыка́на-філіпі́нскія
Р. амерыка́на-філіпі́нскага амерыка́на-філіпі́нскай
амерыка́на-філіпі́нскае
амерыка́на-філіпі́нскага амерыка́на-філіпі́нскіх
Д. амерыка́на-філіпі́нскаму амерыка́на-філіпі́нскай амерыка́на-філіпі́нскаму амерыка́на-філіпі́нскім
В. амерыка́на-філіпі́нскі (неадуш.)
амерыка́на-філіпі́нскага (адуш.)
амерыка́на-філіпі́нскую амерыка́на-філіпі́нскае амерыка́на-філіпі́нскія (неадуш.)
амерыка́на-філіпі́нскіх (адуш.)
Т. амерыка́на-філіпі́нскім амерыка́на-філіпі́нскай
амерыка́на-філіпі́нскаю
амерыка́на-філіпі́нскім амерыка́на-філіпі́нскімі
М. амерыка́на-філіпі́нскім амерыка́на-філіпі́нскай амерыка́на-філіпі́нскім амерыка́на-філіпі́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)