hit1 [hɪt] n.

1. удар, штуршо́к;

give smb./smth. a hit уда́рыць каго́-н./што-н.;

a clever hit тра́пны ўдар

2. папада́нне;

He scored a direct hit. Ён патрапіў проста ў цэль.

3. по́спех, уда́ча, уда́лая спро́ба; хіт, нешта ве́льмі папуля́рнае ці паспяхо́вае (пра фільм, кнігу, песню, п’есу і да т.п.);

be a big hit мець вялі́кі по́спех;

His book was a hit. Яго кніга мела вялікі поспех;

make a hit ствары́ць сенса́цыю;

I want to buy a CD with the latest hits. Я хачу набыць дыск з самымі папулярнымі песнямі.

4. slang до́за нарко́тыку

5. AmE, slang жо́рсткае злачы́нства або́ забо́йства

6. вы́нік по́шуку (асабліва ў інтэрнэце)

be/make a hit (with smb.) спадаба́цца (каму́-н.) адра́зу, з пе́ршай сустрэ́чы;

She has made a big hit with Charlie. Яна адразу вельмі спадабалася Чарлі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

write [raɪt] v. (wrote, written) 1. піса́ць;

write large/small піса́ць вялі́кімі/малы́мі лі́тарамі;

write in ink/pencil піса́ць чарні́лам/ало́ўкам;

write with a pen піса́ць ру́чкаю;

write a good hand мець до́бры по́чырк;

write from dictation піса́ць пад дыкто́ўку;

write shorthand стэнаграфава́ць

2. выдумля́ць, піса́ць;

write in/for papers быць журналі́стам;

write for a living зарабля́ць на жыццё літарату́рнай пра́цай

3. выража́ць, пака́зваць (пачуцці);

Fear is written on her face. У яе на твары страх.

write away [ˌraɪtəˈweɪ] phr.v. пасыла́ць зака́з, выпі́сваць (што-н.)

write back [ˌraɪtˈbæk] phr.v. адпі́сваць (ліст)

write down [ˌraɪtˈdaʊn] phr.v. запі́сваць, рэгістрава́ць

write in [ˌraɪtˈɪn] phr.v.

1. упі́сваць, устаўля́ць (слова), запаўня́ць (анкету, бланк і да т.п.)

2. AmE падава́ць нача́льству зая́ву, хада́йніцтва і да т.п.

write out [ˌraɪtˈaʊt] phr.v. выпі́сваць (чэк, рэцэпт і да т.п.)

write up [ˌraɪtˈʌp] phr.v.

1. падрабя́зна апі́сваць

2. рэкламава́ць, высо́ка ацэ́ньваць;

write up a film напіса́ць рэцэ́нзію на фільм

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паглядзець, ‑гляджу, ‑глядзіш, ‑глядзіць; ‑глядзім, ‑гледзіце; зак.

1. Накіраваць позірк на каго‑, што‑н., каб убачыць, разгледзець. Паглядзець у акно. Паглядзець на неба. ▪ Мікуць паглядзеў навокал — нікога нідзе не было. Чорны. Я раніцою адчыніў акно, Каб паглядзець, што робіцца на нівах. Свірка. // Паназіраць за кім‑, чым‑н. пры дапамозе аптычных прылад. Паглядзець у мікраскоп. Паглядзець у бінокль.

2. Панаглядаць за кім‑, чым‑н.; зрабіць прадметам сваёй увагі. Шмат людзей прыходзіла паглядзець, як жывецца, як ідзе праца, а шмат хто прыходзіў і чаму-небудзь павучыцца. Чарот. Чалавек прыткнуўся да дрэва плячыма і астаўся так паслухаць і паглядзець. Чорны. // што і без дап. Пашукаць што‑н. дзе‑н. Паглядзі, куды заваліўся нож. ▪ [Камандзір:] — Паглядзі ў .. [таварышаў] пад падушкамі. Там у іх кніжкі. Брыль. // Упэўніцца, пераканацца ў чым‑н. Паглядзім, чыя праўда! ▪ [Люба:] — [Млынар і яго швагер] зараз паглядзяць, што дошкі на месцы і адыдуцца. Чорны.

3. каго-што. Пабыць гледачом. Аднойчы кіраўнік семінара сказаў: «Зараз мы паглядзім замежны фільм, дубліраваны на рускую мову». «Маладосць». // Агледзець, выслухаць. Доктар паглядзеў хворага. // Пазнаёміцца з кім‑, чым‑н.; убачыць каго‑, што‑н. — Можна паглядзець маршрут па карце? — папрасіў Мікола. Новікаў. Толю зноў захацелася паглядзець роднае папялішча. Якімовіч.

4. каго-што, за кім-чым. Падаглядаць нейкі час. Паглядзець хату. Паглядзець гадзіну за дзіцём.

5. Аднесціся пэўным чынам да каго‑, чаго‑н.; даць ацэнку каму‑, чаму‑н. Паглядзець на справу з гаспадарчага боку. ▪ Лазука зірнула на сакратара, відаць, хочучы даведацца, як ён паглядзіць на тое, што яна спасылаецца на яго. Сабаленка. // (звычайна з адмоўем). Палічыцца з кім‑, чым‑н. [Паўліна Цітаўна:] — Ну, ну, не смейся з маці, а то паска атрымаеш, не пагляджу і на ранг. Шамякін.

6. Звярнуць увагу на каго‑, што‑н. Я на поплаў выйшаў, Клічу цябе ў сведкі: — Паглядзі, як вышыў Май даліну ў кветкі! Гілевіч. — О, паглядзі, — сказаў Толя, зноў прыгнуўшыся да акенца, — .. [Я. Колас] і цяпер у друкарню ідзе. Брыль.

7. Разм. Падумаць, перш чым зрабіць. Яшчэ паглядзім, дзе каго пасадзім! Прыказка.

8. Глядзець некаторы час. Паглядзець удалячынь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ánsehen

* vt

1) (па)глядзе́ць (на каго-н., на што-н.); разгля́дваць (каго-н., што-н.)

j-n schief ~ — ко́са глядзе́ць на каго́-н.

sich (D) etw. ~ — разгляда́ць, глядзе́ць, агляда́ць што-н.

ich hábe mir díesen film ángesehen — я паглядзе́ў гэ́ты фільм

2) (für, als A) прыма́ць, лічы́ць (за каго-н., што-н.)

sich für j-n ~ lássen* — выдава́ць сябе́ за каго́-н.

3)

etw. mit ~ — быць гледачо́м [све́дкам] чаго́-н.

ich will es nicht länger mit ~ — я не хачу́ гэ́тага больш цярпе́ць

4) (D) ба́чыць, заўважа́ць (па кім-н.)

man sieht es dir an — па табе́ гэ́та ба́чна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

зняць сов.

1. в разн. знач. снять; (с должности — ещё) уво́лить; отстрани́ть; смести́ть; (удалить то, что лежит, стоит — ещё) убра́ть; (срубить, срезать — ещё) снести́;

з. карці́ну са сцяны́ — снять карти́ну со стены́;

з. насто́льнік — снять (убра́ть) ска́терть;

з. бо́ты — снять сапоги́;

з. вяршкі́ з малака́ — снять сли́вки с молока́;

з. вартаво́га — снять часово́го;

калга́с зняў высо́кі ўраджа́й — колхо́з снял высо́кий урожа́й;

з. ча́сці з фро́нту — снять ча́сти с фро́нта;

з. спрэ́чнае пыта́нне — снять спо́рный вопро́с;

з. пыта́нне з пара́дку дня — снять вопро́с с пове́стки дня;

з. вымо́ву — снять вы́говор;

з. штраф — снять штраф;

з. ме́рку з нагі́ — снять ме́рку с ноги́;

яго́ знялі́ з рабо́ты — его́ сня́ли (уво́лили) с рабо́ты; его́ отстрани́ли от рабо́ты;

з. зага́дчыка — снять (смести́ть) заве́дующего;

з. кало́ду карт — снять коло́ду карт;

2. (из употребления) изъя́ть;

з. з про́дажу тава́ры дрэ́ннай я́касці — изъя́ть из прода́жи това́ры плохо́го ка́чества;

3. (копию, фотографию, кинофильм и т.п.) снять, сфотографи́ровать;

з. го́ры — снять (сфотографи́ровать) го́ры;

з. ксерако́пію з ру́капісу — снять ксероко́пию с ру́кописи;

4. спец. (закончить съёмку) отсня́ть;

з. фільм — отсня́ть фильм;

з. з улі́ку — снять с учёта;

з. галаву́ — снять го́лову;

з. ма́ску — снять ма́ску;

з. шку́ру — содра́ть шку́ру;

як руко́й зняло́ — как руко́й сняло́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

láufen

* vi (s)

1) бе́гаць, бе́гчы

sich áußer Átem ~ — зады́хацца ад бе́гу

sich müde ~ — набе́гацца да сто́мы [змо́ру]

j-n ~ lássen* — адпусці́ць каго́-н., даць свабо́ду каму́-н.

2) спарт. бе́гаць

éine Rúnde ~ — прабе́гчы круг

Schlíttschuh [Schi] ~ — ката́цца на канька́х [лы́жах]

3) тэх. круці́цца, функцыяні́раваць

die Maschíne läuft — машы́на працу́е

leer ~ — тэх. працава́ць ухаласту́ю

4) цячы́

das Fass läuft — бо́чка цячл

die Náse läuft — з но́са цячл (ад насмарку)

5) ісці́ (пра фільм)

6) мі- на́ць, праміна́ць

7) мець сі́лу

die Ákti¦e läuft únbegrenzt — а́кцыя ма́е неабмежава́ны тэ́рмін

8) спяша́ць (пра гадзіннік)

9) перан. прабяга́ць

ein Scháuder lief ihm über den Rücken, es lief ihm kalt über den Rücken — у яго́ мура́шкі прабе́глі па спі́не

◊ Gefáhr ~ — трапля́ць у небяспе́ку, быць у небяспе́цы

ins Geld ~ — разм. абысці́ся [каштава́ць] задо́рага

álles läuft durcheinánder — усё пераблы́талася

es läuft auf eins hináus — усё зво́дзіцца да аднаго́ i таго́ ж

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

break2 [breɪk] v. (broke, broken) 1. (in/into) лама́ць; лама́цца; разбіва́ць; разбіва́цца;

break into pieces лама́ць, біць на кава́лкі, аске́пкі;

break in two разлама́ць папала́м;

break one’s arm/leg/neck злама́ць руку́/нагу́ы́ю;

Glass is easily broken. Шкло лёгка б’ецца.

2. разрыва́ць; разрыва́цца;

The rope broke. Вяроўка разарвалася;

My heart is breaking. У мяне сэрца разрываецца.

3. пашко́дзіць; сапсава́ць; сапсава́цца;

The clock has broken. Гадзіннік сапсаваўся (і не ідзе).

4. здзе́рці ску́ру (да крыві)

5. рабі́ць каро́ткі перапы́нак; часо́ва спыня́ць яку́ю-н. дзе́йнасць; прыпыня́ць; прыпыня́цца;

Let’s break for lunch. Давайце зробім перапынак на ланч;

They broke their journey in Oxford. Яны прыпыніліся ў Оксфардзе.

6. спыня́ць (сілай);

break a strike спыня́ць забасто́ўку

7. паруша́ць;

break the law/an agreement/a contract/rules паруша́ць зако́н/пагадне́нне/кантра́кт/пра́вілы;

break a promise/one’s word не стрыма́ць абяца́ння/сло́ва;

break silence паруша́ць маўча́нне

8. падрыва́ць, аслабля́ць (супраціўленне, дух, рашучасць і да т.п.)

9. біць рэко́рды;

The film broke all box-office records. Фільм пабіў усе касавыя рэкорды.

10. рабі́цца вядо́мым (пра навіны);

break the news to smb. пе́ршым паве́даміць каму́-н. непрые́мную навіну́

11. уцяка́ць;

break free from вы́зваліцца

12. пачына́цца (пра дзень, буру);

The day broke. Развіднела.

13. AmE, infml разме́ньваць гро́шы.

break away [ˌbreɪkəˈweɪ] phr.v.

1. уцячы́ (ад каго-н.)

2. аддзялі́цца (пра партыі або краіны)

3. адарва́цца (ад чаго-н.)

break down [ˌbreɪkˈdaʊn] phr.v.

1. сапсава́цца (пра тэхнічныя прылады)

2. паго́ршыцца

3. пацярпе́ць няўда́чу

4. раздзялі́ць; раздзялі́цца

break in [ˌbreɪkˈɪn] phr.v. уварва́цца

break off [ˌbreɪkˈɒf] phr.v.

1. адло́мваць; адло́мвацца; адло́мліваць; адло́млівацца

2. спыня́ць; спыня́цца

break out [ˌbreɪkˈaʊt] phr.v. пачына́цца; успы́хваць (пра вайну, пажар, эпідэмію)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hold2 [həʊld] v. (held) 1. трыма́ць;

We were holding hands. Мы трымаліся за рукі;

Hold your head up. Трымай галаву вышэй.

2. змяшча́ць;

The plane holds about 300 passengers. Самалёт разлічаны на 300 пасажыраў.

3. утры́мліваць;

He was held prisoner for 2 years. Яго трымалі ў турме 2 гады.

4. трыма́цца, праця́гвацца;

How long will the fine weather hold? Як доўга пратрымаецца добрае надвор’е?

5. право́дзіць (перагаворы, сход і да т.п.)

6. чака́ць;

Hold the line! Не кідай трубку!

hold good : This argument does not hold good in every case. Гэты аргумент не заўжды дарэчы;

hold it! іnfml пачака́й!; не ру́хайся!;

hold your hat! infml ≅ ну, цяпе́р трыма́йся!;

there is no holding smb. немагчы́ма стрыма́ць каго́-н.

hold back [ˌhəʊldˈbæk] phr.v. стры́мліваць, затры́мліваць;

hold back the enemy стры́мліваць на́ціск во́рага;

hold smth. back уто́йваць што-н. (пра інфармацыю);

hold back from doing smth. мару́дзіць, хіста́цца, вага́цца зрабі́ць што-н.

hold down [ˌhəʊldˈdaʊn] phr.v.

1. не дава́ць вы́рвацца, трыма́ць (каго́-н.) ле́жачы

2. прыгнята́ць, падаўля́ць, трыма́ць у падпара́дкаванні;

hold the inflation down трыма́ць інфля́цыю на ні́зкім узро́ўні

hold forth [ˌhəʊldˈfɔ:θ] phr.v. разважа́ць; прапаве́даваць

hold in [ˌhəʊldˈɪn] phr.v. стры́мліваць; стры́млівацца, маўча́ць

hold on [ˌhəʊldˈɒn] phr.v. трыма́цца, хапа́цца (за што-н.);

Hold on! The road is bumpy! Трымайся моцна! Дарога няроўная!;

hold on to smth./onto smth. праця́гваць што-н.; прытры́млівацца чаго́-н.

hold out [ˌhəʊldˈaʊt] phr.v.

1. праця́гваць (руку)

2. прапано́ўваць (шанс/шанц, дапамогу і да т.п.)

3. вытры́мліваць, выжыва́ць; трыма́цца;

hold out against hardships сто́йка вытры́мліваць ця́жкасці

hold over [ˌhəʊldˈəʊvə] phr.v.

1. адкла́дваць, затры́мліваць, мару́дзіць;

hold over the rest of the goods адкла́дваць аста́тнія тава́ры на запа́с

2. праця́гваць пака́зваць (фільм, п’есу і да т.п.)

hold together [ˌhəʊldtəˈgeðə] phr.v.

1. быць адзі́нымі, трыма́цца ра́зам

2. змацо́ўваць, звя́зваць, аб’ядно́ўваць

hold up [ˌhəʊldˈʌp] phr.v.

1. падтры́мліваць, падпіра́ць

2. спыня́ць, затры́мліваць;

The traffic was held up for 15 minutes. Рух спыніўся на 15 хвілін.

3. пака́зваць, выстаўля́ць;

hold up as a model прыво́дзіць як пры́клад

4. : hold up a train абрабава́ць цягні́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

па 1, прыназ. з Д, В, М.

Спалучэнне з прыназоўнікам «па» выражае:

Прасторавыя адносіны

1. з М. Ужываецца пры абазначэнні месца ці прадмета, уздоўж якіх адбываецца рух або размяшчаецца хто‑, што‑н. Ісці па вуліцы. Прайшоў па калідоры. ▪ Па гладкай, як шкло, магістралі, Дзе белыя ліпы цвітуць, Нібыта блакітныя хвалі, Машыны плывуць і плывуць. Хведаровіч. Па шляху цягнуліся фурманкі. Галавач. Пабудовы то гусціліся па нямігскіх берагах, то выстройваліся доўгім радам па Свіслачы. Чорны. // Пры абазначэнні прадмета, на паверхні якога адбываецца дзеянне або размяшчаецца хто‑, што‑н. Ціхая дума блукае па твары сястры. Кірэенка. Натужліва гудзеў грузавік, коўзаючыся па слізкіх выбоінах. Лынькоў. А песня то расінкай блісне, То, як вяроўкаю тугой, Жальбой раптоўна горла сцісне І па шчацэ збяжыць слязой. Вялюгін.

2. з Д у адз. Ужываецца пры словах, што абазначаюць прадмет, паверхня якога служыць месцам выяўлення чаго‑н. Чаканка па металу. ▪ Мы стаялі перад разьбой па дрэву выдатнага скульптара Віта Ствоша. Брыль. Знадворку і вагон прыгожы. Яшчэ не сцерлася назусім чырвоная фарба. З левага боку ўгары намаляваны чорным па беламу двухгаловы арол з царскай каронай. Лынькоў.

3. з М. Ужываецца пры абазначэнні месца, прасторы, у межах якіх адбываецца дзеянне. Мы ўтрох ішлі па полі, перасякаючы малады калгасны сад. Скрыган. Мне здаваўся даўгім яго шлях, Босы, бег ён праз ямы, Па халоднай зямлі, па лістах І па сэрцы маім Таксама. Куляшоў. Даставайце з вышак сані — Гайда сцежкі праціраць І па белым акіяне Ўздоўж і ўпоперак гуляць! Колас. // Пры абазначэнні шэрагу аднародных прадметаў ці паняццяў, у адносінах да якіх адбываецца дзеянне. Горда сталі Плячыстыя гумны — Усё лета забралі яны, І па хатах калгасных удумна Падлічаюцца працадні. Броўка. Палахлівыя водбліскі полымя трапятліва прабягалі па тварах, па бліжэйшых дрэвах, згушчаючы вячэрні змрок над зямлёю, над лесам. Лынькоў. Старэйшая дзяўчынка Ніна змалку прывыкла хадзіць па заработках. Галавач. // Ужываецца пры ўказанні на асоб, месцы, якія хто‑н. часта наведвае. Хадзіць па дактарах.

4. з Д у адз. і М у мн. Ужываецца са значэннем: у кірунку, прытрымліваючыся напрамку чаго‑н. Паехалі па маршруту, які нам прапанаваў генеральны сакратар таварыства, наш гід доктар Шастры. Брыль. І калі гэты адказ будзе ісці доўга вельмі, як ідзе святло ад далёкай зоркі, і калі ён прыйдзе тады, як мяне ўжо не будзе, то пашлюць мне адказ па адрасу, па якому я пішу сваёй маці... Вярцінскі. Проста па прысадах на захад ледзь туманіліся абрысы дробнага гарадка. Чорны.

5. з В, а таксама з М. Ужываецца пры ўказанні на напрамак дзеяння або на месца размяшчэння каго‑, чаго‑н. (са словамі «бок», «старана», «край», «рука» з азначэннямі). Бацька быў у арміі, недзе па той бок фронту, і з першага дня вайны не было ад яго ніякай весткі. Чорны. Па абодва бакі [сцежкі] ляжала нядаўна ўзараная чорная зямля, і надта белымі і танюткімі здаваліся ствалы яблынь і вішань, пабеленыя вапнай. Караткевіч. З самага краю вуліцы, па левым баку яе, стаяла падбудаваная і зусім яшчэ прыстойная хата. Гартны. Па правай руцэ цягнуўся ельнік уперамешку з маладымі хвоямі, а з левага боку пачынаўся бярэзнік. Колас.

6. з В. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, які з’яўляецца прасторавай мяжой распаўсюджання чаго‑н. Улезці ў ваду па пояс. Колы вязнуць у пяску аж па ступіцу. ▪ Не дзяўчына — любасць адна. Асабліва ж каса па калені. Лынькоў. Ужо лісце пад нагамі Аж па забарсні шуміць. Броўка.

Часавыя адносіны

7. з В. Ужываецца пры абазначэнні часу ці тэрміну, непасрэдна да наступлення якога што‑н. адбываецца, існуе. Эх, час касьбы, вясёлы час! І я ім цешыўся не раз, І з таго часу па сягоння Мне сонцам свеціць Наднямонне. Колас. Веру дрэву, веру зверу, Веру грому і дажджу... А каму па смерць не веру — Ў бітве ворагу скажу. Кірэенка.

8. з М. Ужываецца пры абазначэнні пэўнага часу, перыяду і пад., пасля якіх што‑н. адбываецца. З Васілём Паўлавым, нядаўнім сваім прыяцелем, .. [Севярын] пазнаёміўся ў першы вечар па прыездзе сюды. Караткевіч. І нават па змярканні нагрэты за дзень моцным яшчэ сонцам камень грэе ў падэшву твае босыя ногі. Чорны. Дзень добры, новая мясціна! Спаткаў, ты нас, як маці сына Па часе доўгае разлукі. Колас. На дзесятыя ўгодкі Варма вараць мёд салодкі, А па мёдзе — рукі ў бок Ды ў скокі крок у крок! Купала. // Ужываецца пры абазначэнні асобы ў выразах: «памяць па сабе», «памяць па ім» і пад. Цяпер, калі ўжо .. [Булгакава] няма, калі па ім у мяне засталася светлая памяць, .. я .. дзякую добраму лёсу за гэтую незвычайную дружбу. Брыль. // Ужываецца для абазначэння паслядоўнасці дзеяння (у выразах тыпу: «раз па разу», «кропля па кроплі» і пад.). Стукаюць спрытныя малаткі ды раз па разу пераліваюцца косы срэбным шорхатам мянташак. Лынькоў. Навуку трэба выкладаць па-навуковаму — кропля па кроплі, зразумела, дакладна. Пестрак.

9. з М. Ужываецца пры абазначэнні з’явы, працэсу, прадмета, час існавання якіх канчаецца ў выніку якога‑н. дзеяння. Вось і па дажджы! ▪ [Пніцкі:] — Адзін скубяне, другі скубяне, от табе і па ўсім. А сад штука далікатная. Чорны.

10. з М. Ужываецца пры абазначэнні пэўнага часу, калі адбываецца дзеянне. Ён сек тайгу, паліў карчы старанна І проса ў лядах сеяў па вясне. Куляшоў. // з М у мн. Ужываецца пры ўказанні на час, калі адбываецца дзеянне, якое рэгулярна паўтараецца. Пасуцца па начах заўсёды коні нашы З вясны да восені — даволі такі часу. Крапіва.

11. з Д у адз. Ужываецца пры абазначэнні прамежку часу ці перыяду, які неаднаразова паўтараецца. Не прыходзіць па тыдню. ▪ Калі мне бывала весела, Калі мне бывала радасна, Я часта па цэламу месяцу Твайго не знаходзіў адраса. Панчанка. Шмат у нас гарадоў, Шмат яшчэ паўзнімаецца — Толькі ў кожным пажыць Мне па году жадаецца. Броўка.

Аб’ектныя адносіны

12. з М. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, на які накіравана дзеянне (удар, дакрананне і пад.). Стукнуць па стале. Удар па ворагу. Пагладзіць па галоўцы. ▪ Б’юць пранікі цяжкія па вадзе, Аж рэхам адклікаецца чарот. Танк. Гордыя замежныя салдаты, Зорку запрыкмеціўшы маю, Па панелі грукаюць заўзята І з павагай чэсць нам аддаюць. Панчанка. Дажджы ўсю ноч бубняць па ржавым даху, Ім дружна адгукаецца капеж. Звонак. Я не ведаю, чаму мне так уцешна, Як зазвоніць восень меддзю па лістах. Васілёк. Неўзабаве артылерыйская стральба па горадзе павялічылася. Чорны.

13. з М, а таксама з Д у адз. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, асобы і г. д., аб якіх сумуюць, тужаць, бядуюць, плачуць і пад. Туга па радзіме. ▪ Па сонцу і вясне душа засумавала. Колас. — Па партызану будзе бедаваць І безуцешна горка слёзы ліць Старая маці, а па казаку Дзяўчына чарнабровая тужыць. Танк.

14. з М, а таксама з Д у адз. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, прылады, інструмента, пры дапамозе якіх утвараецца дзеянне. Перадаваць па радыё. Вывучаць па сваім падручніку. ▪ Я ж гадзіннік з сабой захапіў, Час па ім Назіраю, Бо шчасліўцам ніколі не быў, Быць такім Не жадаю. Куляшоў. Ішлі мы па высокім трыснягу і па балоце, часамі па калені ў вадзе, ноч, дзень і яшчэ адну ноч. Ніхто нічога не еў. Ішлі па компасу. «Маладосць».

15. з Д у адз. і М у мн. Ужываецца пры абазначэнні роду, галіны ці сферы якой‑н. дзейнасці. Дырэктывы з’езда па пяцігадоваму плану. Работа па стварэнню калектываў мастацкай самадзейнасці. ▪ Розныя неадкладныя справы набягалі і па райкомаўскай лініі. Лынькоў. У нас пачынаецца многа работы — па выяўленню рэзерваў вытворчасці, зніжэнню сабекошту... Скрыган. Пісьменнік [К. Чорны] неаднаразова выступаў са змястоўнымі артыкуламі па пытаннях беларускай мовы. Кудраўцаў.

16. з Д у адз. і М у мн. Ужываецца са значэннем: у адпаведнасці з чым‑н., згодна з чым‑н., паводле якіх‑н. прымет. Дождж прайшоў як па заказу. Прыбыў па вашаму загаду. Адзявацца па сезону. Падыходзіць па чарзе. Рабіць па старому звычаю. Паставіць гадзіннік па маскоўскаму часу. ▪ Героі рамана [«Людзі на балоце»] кахаюць па вечнаму і неадменнаму для ніякай крытыкі закону самога яго вялікасці жыцця. Брыль. Я сам сяброў сваіх па ўзросту Вітаю ўсіх, Сабраўшы ў круг. Глебка. // Ужываецца пры ўказанні на блізкасць, сваяцтва, роднасць. Таварыш па універсітэту. Брат па бацьку. Сяброўкі па палатах. ▪ У дарозе мы выпадкова сустрэліся з сябрам нашага доктара Шастры па медыцынскаму інстытуту... Брыль. І сніў ён сяброў па заставе. Куляшоў. // Ужываецца пры ўказанні на таго, згодна з чыёй‑н. думкай, тэорыяй, чыімі‑н. поглядамі адбываецца дзеянне. Фільм па Талстому. Жыць і змагацца па Леніну. ▪ Антанюк даўно прыкмеціў, што з найбольшай цікавасцю.. [унук] глядзіць мультфільмы вось па такіх казках — па народных, па Пушкіну, па Андэрсену... Шамякін. «Ах, прастата — як гэта неабходна!» — часта паўтараў.. [Л. Талстой], гэты — па Горкаму — «апошні і сапраўдны арыстакрат рускай літаратуры». Брыль.

17. з М, а таксама з Д у адз. Ужываецца пры ўказанні на падставу, аснову якога‑н. дзеяння. Ведаем вас па газетах. Разумець па вачах. ▪ Па бацькавым твары Амяльян бачыць, што справа тут напалавіну зроблена. Колас. Па Васілёвым голасе адразу было ясна, што.. [чалавек] спіць спакойна. Караткевіч. А я па званочку твайму здагадаўся, Хто.. на дасвецці раніцай чыстаю Дзецям на флейце песні высвіствае. Вітка. Па беламу білету тры сыны яго жылі. Куляшоў.

Размеркавальныя адносіны

18. з Д, В і М. Ужываецца пры словах, якія абазначаюць паслядоўнасць, паступовасць або ўказваюць на размеркаванне: а) з назоўнікамі (у тым ліку са словамі «пара», «дзесятак», «мільён», «мільярд» і пад.) — з Д у адз. і М у мн. Перабраць па каліву. Збіраць па кропельках. Бралі па скварцы. Зараблялі па пуду жыта. Прывезці дзецям па дзесятку яблыкаў. Па рублю кілаграм. ▪ Дома тата даў мне і Толіку па пэндзлю і сказаў: «Вось цяпер малюйце. Мастакі...» Хомчанка. Я павінен буду напісаць некалькі мільярдаў пісем. Кожнаму чалавеку па пісьму. Вярцінскі. — Ад польскіх гарнякоў, — з усмешкай сказаў.. [стары], падаючы нам кветкі і кожнаму па сувеніру — па празрыстаму саляному арлу. Брыль. А траву пакашу — Дам вам сена па кашу. Вітка; б) з лічэбнікам «адзін» — з Д або М у адз. Самалёты ляцелі па аднаму, па тры, несучы свой смертаносны груз. Мележ. Ішлі мядзведзіцкія [сяляне] па адным, па два, хапаючыся за шулы і штыкеты. Крапіва; в) з лічэбнікам ад «двух» і далей — з В (прычым форма В і з адушаўлёнымі назоўнікамі звычайна як Н, хоць дапускаецца і як Р). Па два, па пяць, па пяцёра, па дваццаць, па дзевяноста, па сто, па трыста, па семсот; па паўтара, па паўтары. ▪ [Вера:] — А бачыла, колькі жанчын найшло на калгасны двор? Каб па дзесяцера на сані, дык і то ўсіх не забраў бы. Кулакоўскі. І такія трывалыя выходзілі граблі — гады па тры служылі. Лынькоў. [Кірыла:] — І ты, братка, ідзі дадому, няможна хоць і па дваіх збірацца. Чорны.

Колькасныя адносіны

19. з Д, В і М. Ужываецца пры ўказанні на велічыню, памер, колькасць: а) з назоўнікамі — з Д у адз. і М у мн. Кавалкі па метру. Яблыкі па кулаку. Капуста па вядру. ▪ Ля тыноў і платоў — высокія, па мядзведзю, гурбы снегу, і хаты здаюцца нізкімі, прысадзістымі. «ЛіМ». Пасля пайшоў снег, густы, па лапцю; здавалася, як хто за акном махаў рукамі. Пташнікаў; б) з лічэбнікамі ад «двух» і далей — з В. Здымалі ўраджаі па сорак цэнтнераў. Жэрдкі даўжынёй па дваццаць пяць метраў. ▪ Тут — хата ў хату, паглядзець, Па шэсць, па сем акон, Над кожным дахам дроту медзь Заводзіць перазвон. Астрэйка. Гэтымі начамі Кастусь не спаў моцна і глыбока, як гэта бывала з ім раней.. Так па некалькі разоў у ноч ён выходзіў слухаць, ці ядуць коні. Чорны.

Адносіны спосабу дзеяння

20. з Д у адз. і М у мн. Ужываецца пры абазначэнні спосабу дзеяння. Рабіць па справядлівасці. ▪ Пісьмо па парадку Уголас чыталі. Куляшоў. — Але скажу табе па сакрэту: Пракоп не любіць такіх матэрыялаў. Сачанка.

Прычынныя адносіны

21. з Д у адз. і М у мн. Ужываецца для ўказання на прычыну дзеяння. Зрабіць што-небудзь па непаразуменню. ▪ [Шэмет:] — Сядзі дома, Макар Пятровіч, яшчэ пасяўная не скончылася, няма калі раз’язджаць па ўсялякаму глупству. Лобан. Схіліўшы долу светлачубую галаву, на якой нейкім цудам, толькі па ўласнай ахвоце, трымаецца пілотка, хлопец успамінае. Брыль.

22. з Д і М у адз. і М у мн. Ужываецца для ўказання на падставу, абгрунтаванне. Меркаваць аб заўтрашнім надвор’і па вячэрняму небу. Здагадацца аб намеры па вачах.

Мэтавыя адносіны

23. з В. Ужываецца пры абазначэнні прадмета як мэты руху ці перамяшчэння. Схадзі па бацьку. ▪ Па маліну хадзілі ў сад, Абтрасалі бэры. Куляшоў. Пакуль Колька бегаў у магазін па чай, .. [жанчыны] сядзелі, як даўнія сяброўкі, і Кацярына Рыгораўна расказвала пра сваё нялёгкае жыццё. Грахоўскі. І нядарам біты сцежкі Непракладзеных дарог, І нядарам па усмешкі Ты хадзіў на мой парог. Глебка.

па 2,

Асобная фігура ў танцы; танцавальны крок.

[Фр. pas — крок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)