фі́льмавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фі́льмавы фі́льмавая фі́льмавае фі́льмавыя
Р. фі́льмавага фі́льмавай
фі́льмавае
фі́льмавага фі́льмавых
Д. фі́льмаваму фі́льмавай фі́льмаваму фі́льмавым
В. фі́льмавы (неадуш.)
фі́льмавага (адуш.)
фі́льмавую фі́льмавае фі́льмавыя (неадуш.)
фі́льмавых (адуш.)
Т. фі́льмавым фі́льмавай
фі́льмаваю
фі́льмавым фі́льмавымі
М. фі́льмавым фі́льмавай фі́льмавым фі́льмавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фі́льмавы фи́льмовый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фі́льмавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фільма (у 1 знач.). Фільмавае дзеянне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фільм, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Твор мастацтва для дэманстрацыі, паказу ў кіно; кінакарціна.

Дакументальны ф.

Прыгодніцкі ф.

2. Тонкая празрыстая плёнка з нанесеным на яе святлоадчувальным слоем, якая ўжываецца для фатаграфічнай і кінематаграфічнай здымкі (спец.).

|| прым. фі́льмавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фи́льмовый фі́льмавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фільма...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. фільм, фільмавы, напр.: фільмакопія, фільматэка, фільмафонд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фільма...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «фільм», «фільмавы», напрыклад: фільмафонд, фільмасховішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КІНАЗДЫ́МАЧНЫ АПАРА́Т, кінаапарат, кінакамера,

оптыка-механічная прылада для здымкі аб’ектаў на кінаплёнку (кіназдымкі). Для здымкі выкарыстоўваецца кінаплёнка шырынёй 70 мм (шырокафарматныя фільмы), 35 мм (звычайныя і шырокаэкранныя праз анамарфотную оптыку), 16, 2×8 і 8 мм (аматарская здымка). К.а. забяспечваюцца анамарфотнымі насадкамі, святлафільтрамі, маскамі, указальнікамі метражу плёнкі і інш.

Паводле прызначэння бывае: сінхронны (для кіназдымкі адначасова з гуказапісам на спец. плёнку), агульнага прызначэння (для нямой кіназдымкі ў павільёнах і на натуры; найб. пашыраны), прэцызійны (для камбінаванай, мультыплікацыйнай і інш. спец. кіназдымкі, дзе патрабуецца высокая дакладнасць сумяшчэння відарысаў), скарасны (для здымкі спарт. спаборніцтваў, хуткіх вытв. працэсаў і інш.), ручны (асн. тып апаратуры для хранікальна-дакумент. кіназдымкі, здымкі навук.-папулярных, навуч. і інш. фільмаў).

Схема кіназдымачнага апарата: 1 — здымачны аб’ектыў; 2 — люстраны абтуратар; 3 — калектыўная лінза; 4 — люстэрка; 5 — візірная лупа; 6 — падавальная касета; 7, 13 — зубчастыя барабаны; 8, 12 — петлі; 9 — кадравае акно; 10 — фільмавы канал; 11 — скачковы механізм; 14 — прыёмная касета.

т. 8, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)