філасо́фскі, -ая, -ае.

1. гл. філасофія.

2. Уласцівы філосафу (у 2 знач.); спакойны, разважлівы, удумлівы.

Філасофскія адносіны да справы.

3. перан. Глыбакадумны, сур’ёзны (разм.).

Рабіць з філасофскім выглядам.

4. У аснову якога пакладзена глыбокая ідэя (кніжн.).

Філасофская паэма.

○

Філасофскі камень — згодна з уяўленнямі сярэдневяковых алхімікаў, фантастычнае цудадзейнае рэчыва, якое можа ператвараць металы ў золата, вылечваць усе хваробы, вяртаць маладосць і г.д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

філасо́фскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. філасо́фскі філасо́фская філасо́фскае філасо́фскія
Р. філасо́фскага філасо́фскай
філасо́фскае
філасо́фскага філасо́фскіх
Д. філасо́фскаму філасо́фскай філасо́фскаму філасо́фскім
В. філасо́фскі (неадуш.)
філасо́фскага (адуш.)
філасо́фскую філасо́фскае філасо́фскія (неадуш.)
філасо́фскіх (адуш.)
Т. філасо́фскім філасо́фскай
філасо́фскаю
філасо́фскім філасо́фскімі
М. філасо́фскім філасо́фскай філасо́фскім філасо́фскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

філасо́фскі филосо́фский;

◊ ф. ка́мень — филосо́фский ка́мень

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

філасо́фскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да філасофіі (у 1 знач.). Вялікі рускі рэвалюцыйны дэмакрат В. Р. Бялінскі з’яўляецца класікам нашай матэрыялістычнай філасофскай думкі 40‑х гадоў мінулага стагоддзя. «Беларусь». У.. [апавяданнях] адчуваецца імкненне маладога пісьменніка [Чорнага] ставіць значныя грамадскія і філасофскія пытанні. Луфераў.

2. Кніжн. У аснову якога пакладзена глыбокая ідэя. Філасофскі раман. □ У творах Ф. Багушэвіча асветлены грамадска-палітычныя пытанні, якія маюць вялікі філасофскі змест. Лушчыцкі.

3. Разм. Тэарэтычны, абстрактны, глыбакадумны. Размысловіч — непаваротлівы, павольны ў гутарцы, схільны да філасофскай развагі. Дамашэвіч. Размаўляючы,.. [Сяргей і Наталля Пятроўна] міжвольна і непрыкметна пераходзілі ад адной тэмы на другую, ад абмеркавання простай і яснай жыццёвай падзеі да абстрактных філасофскіх разважанняў, часам даволі туманных. Шамякін.

4. Разм. Уласцівы філосафу (у 2 знач.), чалавеку, які разумна, спакойна разважае аб чым‑н.

•••

Філасофскі камень гл. камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філасо́фскі philosóphisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

філасо́фія, -і, ж.

1. Навука аб найбольш агульных законах развіцця грамадства, прыроды і мыслення.

2. чаго. Метадалагічныя прынцыпы, што ляжаць у аснове якой-н. навукі.

Ф. гісторыі.

3. Абстрактныя, пустыя разважанні (разм.).

Навошта ты развёў тут цэлую філасофію?

|| прым. філасо́фскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«Філасофскі камень» 1/266

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

гістары́чна-філасо́фскі исто́рико-филосо́фский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

літарату́рна-філасо́фскі литерату́рно-филосо́фский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гісто́рыка-філасо́фскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гісто́рыка-філасо́фскі гісто́рыка-філасо́фская гісто́рыка-філасо́фскае гісто́рыка-філасо́фскія
Р. гісто́рыка-філасо́фскага гісто́рыка-філасо́фскай
гісто́рыка-філасо́фскае
гісто́рыка-філасо́фскага гісто́рыка-філасо́фскіх
Д. гісто́рыка-філасо́фскаму гісто́рыка-філасо́фскай гісто́рыка-філасо́фскаму гісто́рыка-філасо́фскім
В. гісто́рыка-філасо́фскі (неадуш.)
гісто́рыка-філасо́фскага (адуш.)
гісто́рыка-філасо́фскую гісто́рыка-філасо́фскае гісто́рыка-філасо́фскія (неадуш.)
гісто́рыка-філасо́фскіх (адуш.)
Т. гісто́рыка-філасо́фскім гісто́рыка-філасо́фскай
гісто́рыка-філасо́фскаю
гісто́рыка-філасо́фскім гісто́рыка-філасо́фскімі
М. гісто́рыка-філасо́фскім гісто́рыка-філасо́фскай гісто́рыка-філасо́фскім гісто́рыка-філасо́фскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)