філармані́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. філармані́чны філармані́чная філармані́чнае філармані́чныя
Р. філармані́чнага філармані́чнай
філармані́чнае
філармані́чнага філармані́чных
Д. філармані́чнаму філармані́чнай філармані́чнаму філармані́чным
В. філармані́чны (неадуш.)
філармані́чнага (адуш.)
філармані́чную філармані́чнае філармані́чныя (неадуш.)
філармані́чных (адуш.)
Т. філармані́чным філармані́чнай
філармані́чнаю
філармані́чным філармані́чнымі
М. філармані́чным філармані́чнай філармані́чным філармані́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

філармані́чны филармони́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

філармані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да філармоніі; звязаны з дзейнасцю філармоніі. Філарманічны канцэрт. Філарманічны аркестр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філармані́чны муз. philharmónisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

філармо́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.

1. Установа, якая займаецца арганізацыяй канцэртаў і прапагандай музычнага мастацтва.

Артыст філармоніі.

2. Канцэртная зала такой установы.

|| прым. філармані́чны, -ая, -ае.

Ф. аркестр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БЕРЛІ́НСКІ ФІЛАРМАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР (Berliner Philarmoniker),

нямецкі сімфанічны аркестр. Засн. ў 1882 у Берліне. Яго папярэднікам быў прафес. аркестр, арганізаваны Б.​Більзе (1867, Більзенская капэла). З 1882 па ініцыятыве канцэртнага агенцтва Вольф праводзіліся т.зв. Вял. філарманічныя канцэрты, якія набылі прызнанне і папулярнасць. Сярод дырыжораў: Ф.​Вюльнер, І.​Іоахім, К.​Кліндворт (1882—85), Г.​Бюлаў (1887—93), А.​Нікіш (1895—1922) і В.​Фуртвенглер (да 1945 і ў 1947—54), пад кіраўніцтвам якіх аркестр набыў сусв. вядомасць, Ю.​Прувер, Б.​Вальтэр, С.​Чэлібідаке. З 1955 гал. дырыжор Г.Караян, з 1989 — К.Абада. З аркестрам выступаюць сусветна вядомыя дырыжоры, салісты, хар. ансамблі.

т. 3, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛО́НДАНСКІ ФІЛАРМАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР (London Philharmonic Orchestra),

адзін з лепшых аркестраў Еўропы. Засн. ў 1932 англ. дырыжорам і імпрэсарыо Т.​Бічэмам. З 1933 удзельнічаў у канцэртах Каралеўскага філарманічнага і Каралеўскага хар. т-ваў, летніх оперных спектаклях т-ра «Ковент-Гардэн», розных фестывалях. З канца 1930-х г. — самаст. арганізацыя. Выканальніцкаму майстэрству ўласцівы ансамблевая зладжанасць, маляўнічасць гучання, рытмічная дакладнасць, тонкае адчуванне стылю. У рэпертуары творы сусв. класікі, англ. аўтараў, сучасных кампазітараў. У розны час аркестрам дырыжыравалі Э.​Ансермэ, Э. ван Бейнум, Б.​Вальтэр, Г.​Караян, Э.​Клейбер, Ш.​Мюнш, М.​Сарджэнт, В.​Фуртвенглер і інш. Сярод кіраўнікоў Т.​Бічэм, А.​Боўлт, Б.​Хайтынк.

т. 9, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́НСКІ ФІЛАРМАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР,

першы прафесійны канцэртны аркестр Аўстрыі, адзін са старэйшых у Еўропе. Напачатку наз. «Аркестравы персанал імператарскай прыдворнай оперы». Першы канцэрт адбыўся ў 1842 пад кіраўніцтвам аднаго з заснавальнікаў аркестра О.​Нікалаі. З 1860-х г. штогод праводзіць цыкл з 8 нядзельных абанементных канцэртаў, канцэрт памяці Нікалаі, урачысты навагодні канцэрт з твораў венскай лёгкай музыкі і інш. З 1917 афіцыйны аркестр Зальцбургскіх фестываляў. У рэпертуары творы І.​Гайдна, В.​А.​Моцарта, Л.​Бетховена, Ф.​Шуберта, Р.​Шумана, І.​Брамса, А.​Брукнера, Г.​Малера, Р.​Вагнера, Р.​Штрауса, П.​Чайкоўскага і інш. У складзе аркестра каля 120 чал. Сярод дырыжораў: Малер, Брамс, Вагнер, Брукнер, Штраус, Дж.Вердзі, Ф.Дэсаф, Г.Рыхтэр, Ф.Вейнгартнер, Ф.Шальк, Ф.Мотль, К.Мук, А.Нікіш, Э.Шух, Б.Вальтэр, А.Тасканіні, К.Краўс, В.Фуртвенглер, К.​Бём, Г.Караян.

т. 4, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЬЮ-ЙО́РКСКІ ФІЛАРМАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР (New York Philharmonic Orchestra),

амерыканскі сімфанічны аркестр. Засн. ў Нью-Йорку ў 1842 (у 1921 у яго склад увайшоў Нью-Йоркскі сімф. аркестр, у 1928 — аркестр В.​Дамраша). У станаўленні і фарміраванні выканальніцкага стылю калектыву вял. ролю адыграла дзейнасць яго кіраўнікоў: Г.​Малера (1909—11), А.​Тасканіні (1927—36), Дз.​Мітропуласа (1950—58), Л.​Бернстайна (1958—69), П.​Булеза (1971—75), З.​Меты (1978—91), К.​Мазура (з 1991). Аркестрам дырыжыравалі таксама Б.​Вальтэр, Э.​Клейбер, О.​Клемперэр, Т.​Бічэм, Л.​Стакоўскі, Ш.​Мюнш, пры выкананні ўласных твораў — П.​Чайкоўскі, А.​Рубінштэйн, А.​Дворжак, Р.​Штраус, К.​Сен-Санс, А.​Анегер, І.​Стравінскі, М.​Равель, Дж.​Энеску, Э.​Віла-Лобас і інш. З ім выступалі буйнейшыя інструменталісты і вакалісты свету, у т. л. піяністы І.​Падарэўскі, С.​Рахманінаў, С.​Пракоф’еў, У.​Горавіц, скрыпачы Я.​Хейфец, Д.​Ойстрах, І.​Сігеці, І.​Менухін і інш.

т. 11, с. 396

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

филармони́ческий філармані́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)